15 ліпеня ў «Прывалцы» абмяжуюць рух з-за міжнароднага маратону
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        13.07.2018 15:54
                    
                    Памежнікі раяць аўтамабілістам улічваць гэтую інфармацыю пры плянаваньні перасячэньня беларуска-летувіскай мяжы.
                
                         Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-летувіскай мяжы фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

15 ліпеня ў «Прывалцы» абмяжуюць рух з-за міжнароднага маратона
У нядзелю, 15 ліпеня, у пункце пропуску «Прывалка» на беларуска-летувіскай мяжы будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў. Гэта зьвязана з правядзеньнем міжнароднага лёгкаатлетычнага маратону «Друскінінкай – Гродна 2018».
Рух транспарту праз «Прывалку» на ўезд у Беларусь будзе абмежаваны з 8:30 да 14:00, папярэджваюць у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. У ведамстве раяць аўтамабілістам улічваць гэтую інфармацыю пры плянаваньні перасячэньня беларуска-летувіскай мяжы.
Акрамя таго, 15 ліпеня да 14:00 будзе абмежаваны рух аўтамабіляў на дарозе па маршруце: пункт пропуску «Прывалка» – вёска Гожа – вёска Зарыца – горад Гродна (вул. Грандзіцкая, вул. Горкага). У маратоне дружбы будуць прымаць удзел аматары бегу з больш чым 13 дзяржаў, паведамілі арганізатары.

тэлеграф/вс