Беларусь адмовіла ў прытулку трансгендарнай жанчыне з Узбэкістана
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.07.2018 17:52
У 2017 годзе Карына ўцякла ў Расею, пасьля чаго прыехала ў Беларусь і спадзявалася атрымаць тут прытулак.
Сьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяpixabay.com/Public Domain CC0
Беларусь адмовіла ў прытулку трансгендарнай жанчыне з Узбэкістана
Беларусь адмовіла ў прытулку трансгендарнай жанчыне з Узбэкістана. Як паведамляе Радыё Свабода, 26-гадовая Карына зьвярталася ва Ўпраўленьне грамадзянства й міграцыі МУС з хадайніцтвам аб атрыманьні прытулку па падставе таго, што на радзіме яе перасьледуюць паводле датычнасьці да пэўнай сацыяльнай групы. 13 ліпеня ёй паведамілі аб адмове задаволіць хадайніцтва.
Паводле Крымінальнага кодэксу Ўзбэкістана, за гомасэксуальныя стасункі можна атрымаць да 3 гадоў зьняволеньня. Карына заяўляла, што яе зьбівалі й гвалтавалі ў паліцыі, патрабуючы, каб яна назвала іншых прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасьці. У 2017 годзе Карына ўцякла ў Расею, пасьля чаго прыехала ў Беларусь і спадзявалася атрымаць тут прытулак. Яна нарадзілася мужчынам і мае дакумэнты на мужчынскае імя. Апрача таго, Карына зьяўляецца асобай без грамадзянства.
Цяпер яна будзе абскарджваць рашэньне ў судзе й працягваць рэгістрацыю ў Беларусі. На падрыхтоўку скаргі яна мае 15 дзён. Яшчэ месяц можа заняць разгляд скаргі ў адной з інстанцый.
Беларусь адмовіла ў прытулку трансгендарнай жанчыне з Узбэкістана. Як паведамляе Радыё Свабода, 26-гадовая Карына зьвярталася ва Ўпраўленьне грамадзянства й міграцыі МУС з хадайніцтвам аб атрыманьні прытулку па падставе таго, што на радзіме яе перасьледуюць паводле датычнасьці да пэўнай сацыяльнай групы. 13 ліпеня ёй паведамілі аб адмове задаволіць хадайніцтва.
Паводле Крымінальнага кодэксу Ўзбэкістана, за гомасэксуальныя стасункі можна атрымаць да 3 гадоў зьняволеньня. Карына заяўляла, што яе зьбівалі й гвалтавалі ў паліцыі, патрабуючы, каб яна назвала іншых прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасьці.
У 2017 годзе Карына ўцякла ў Расею, пасьля чаго прыехала ў Беларусь і спадзявалася атрымаць тут прытулак. Яна нарадзілася мужчынам і мае дакумэнты на мужчынскае імя. Апрача таго, Карына зьяўляецца асобай без грамадзянства.
Цяпер яна будзе абскарджваць рашэньне ў судзе й працягваць рэгістрацыю ў Беларусі. На падрыхтоўку скаргі яна мае 15 дзён. Яшчэ месяц можа заняць разгляд скаргі ў адной з інстанцый.
эўрарадыё/вс