Logo Polskiego Radia
Print

74% украінцаў станоўча ставяцца да Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.07.2018 15:07
Да ЗША станоўча ставяцца 58% і 27% адмоўна, да Расеі - 35% і 52% адпаведна.
Кіеў.Кіеў.Photo: Katatonia/pixabay.com/CC0 Public Domain

74% украінцаў станоўча ставяцца да Беларусі
Да ЗША станоўча ставяцца 58% і 27% адмоўна, да Расеі - 35% і 52% адпаведна.
Жыхары Ўкраіны найбольш станоўча ставяцца да Беларусі (74%), Канады (68%) і Эўразьвязу (68%). Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня „Грамадзка-палітычныя настроі насельніцтва”, якое правяла сацыялягічная група „Рэйтынг” (Rating Group Ukraine).
Да ЗША станоўча ставяцца 58% і 27% адмоўна, да СНД — адпаведна 44% і 31%, Расеі — 35% і 52% адпаведна. Да міжнародных арганізацый стаўленьне наступнае: да ААН станоўча ставяцца 58%, адмоўна — 20%, да АБСЭ — 50% і 26% адпаведна, NATO — 49% і 30%, МВФ — 39% і 35%. Чвэрць апытаных не змаглі выказаць ніякага стаўленьня да гэтых міжнародных інстытутаў.
Да заходніх краін і інстытутаў лепш ставяцца на захадзе і ў цэнтры краіны, да Беларусі, СНД і Расеі — на поўдні і ўсходзе. За ўступленьне ў ЭЗ выступае 50% апытаных, супраць — 28%; за эўраатлянтычную інтэграцыю — 42%, супраць — 35%.
Сацыялягічная група „Рэйтынг” створаная ў 2008 годзе як недзяржаўная, незалежная дасьледчая арганізацыя. Штогод праводзіць каля 100 тыс. інтэрвію і 100 фокус-групавых дасьледаваньняў. Кліентамі зьяўляюцца палітычныя партыі, органы ўлады, грамадзкія арганізацыі, СМІ, бізнэс.
racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт