Logo Polskiego Radia
Print

Кангрэс беларусістаў у Беларусі адмянілі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.07.2018 14:49
Мерапрыемства ўпершыню плянавалі правесьці не за мяжой, а ў Менску.
Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі ў Коўне ў 2016 годзе.
Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі ў Коўне ў 2016 годзе. Яраслаў Іванюк/radyjo.net

Кангрэс беларусістаў у Беларусі адмянілі
Мерапрыемства ўпершыню плянавалі правесьці не за мяжой, а ў Менску.
«Пасьля працяглага працэсу кансультацый і падрыхтоўчых захадаў Арганізацыйны камітэт вымушаны аб’явіць, што Міжнародны Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі ў 2018 годзе не адбудзецца.
З лістапада 2017 года па ініцыятыве Арганізацыйнага камітэта, прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасьці, дзяржаўных органаў і іншых зацікаўленых бакоў вялася падрыхтоўчая праца па правядзеньні кангрэсу ў Беларусі. Цягам апошніх сямі месяцаў праходзілі плённыя і насычаныя кансультацыі з Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасьці, грамадзкіх арганізацый і іншымі зацікаўленымі бакамі.
Разам з тым, абмеркаваньне тэхнічных дэталяў выявіла значную колькасьць арганізацыйных складанасьцяў. Відавочна, правядзеньне кангрэсу на высокім арганізацыйным узроўні з узгадненьнем інтарэсаў усіх бакоў патрабуе значна большага часу ды арганізацыйных захадаў і ня можа быць рэалізаваным у гэтым годзе.
Мы выказваем удзячнасьць усім акадэмічным установам, дзяржаўным органам і грамадзкім структурам, якія фармальна і нефармальна падтрымлівалі Арганізацыйны камітэт у яго імкненьні ўпершыню правесьці кангрэс у Беларусі. Мы таксама разумеем, што многія тэхнічныя і арганізацыйныя перашкоды маюць аб’ектыўны характар і мы не бачым у іх палітычнага падтэксту.
У адпаведнасьці з вызначанай раней канцэпцыяй, Арганізацыйны камітэт мае пляны правесьці наступны Міжнародных кангрэс дасьледчыкаў у 2019 годзе за межамі Беларусі і будзе працаваць над падрыхтоўкай кангрэсу ў Беларусі ў 2020 годзе.
У 2018 годзе плянуецца толькі наданьне прэміі Міжнароднага Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі па выніках 2017 года. Дэталі стануць вядомымі неўзабаве».
Падпісана старшынём арганізацыйнага камітэту Андрэем Казакевічам.

На сайце кангрэсу паявілася наступнае паведамленьне:

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт