27 ліпеня - Дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.07.2018 13:25
З 1991 па 1996 год 27 ліпеня было выходным днём, дзяржаўным сьвятам.
фота: Я. Іванюк/radyjo.net
27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет Беларусі большасьцю галасоў прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Гэтае рашэньне адкрыла Беларусі шлях да сапраўднай незалежнасьці.
Дакумэнт абвясьціў поўны дзяржаўны сувэрэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў і незалежнасьць зьнешніх адносін. У дэклярацыі, у прыватнасьці, гаварылася, што выключнае права на выступленьне ад імя народу мае Вярхоўны Савет, а дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі зьяўляецца выключна беларуская.
З 1991 па 1996 год 27 ліпеня было абвешчана выходным днём, дзяржаўным сьвятам – Днём незалежнасьці. У выніку рэфэрэндуму цяперашні Аляксандар Лукашэнка перанёс яго на 3 ліпеня – дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў.
27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет Беларусі большасьцю галасоў прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Гэтае рашэньне адкрыла Беларусі шлях да сапраўднай незалежнасьці.
Дакумэнт абвясьціў поўны дзяржаўны сувэрэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў і незалежнасьць зьнешніх адносін. У дэклярацыі, у прыватнасьці, гаварылася, што выключнае права на выступленьне ад імя народу мае Вярхоўны Савет, а дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі зьяўляецца выключна беларуская.
З 1991 па 1996 год 27 ліпеня было выходным днём, дзяржаўным сьвятам – Днём незалежнасьці. У выніку рэфэрэндуму Аляксандар Лукашэнка перанёс яго на 3 ліпеня – дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў.
ав