Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка зьявіўся на публіцы пасьля «хваробы»

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 31.07.2018 12:50
Фатаграфіі Прэзыдэнта Беларусі за 31 ліпеня распаўсюдзіла Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
Аляксандар Лукашэнка і Анатоль Ісачанка. 31 ліпеня 2018 г.Аляксандар Лукашэнка і Анатоль Ісачанка. 31 ліпеня 2018 г.Фота: Belta.by

Беларускае тэлеграфнае агенцтва распаўсюдзіла інфармацыю і фатаграфіі аб сустрэчы 31 ліпеня Прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Менскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам. У час сустрэчы абмяркоўвалася разьвіцьцё мяса-малочнага комплексу ў Менскай вобласьці, праблематыка дарожнага будаўніцтва. Асобна абмяркоўвалася разьвіцьцё Барысаўскага і Маладэчанскага раёнаў. Гэта інфармацыя павінна зьняпраўдзіць зьвесткі пра тое, што ў Лукашэнкі нібы здарыўся інсульт.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Натальля Эйсмант заявіла, што ўсе чуткі гэта — поўная лухта і што Лукашэнка знаходзіцца ў «працоўным рэжыме».

27 ліпеня Аляксандар Лукашэнка скасаваў свой візыт у Гомель. Аднак ужо 28 ліпеня сустракаўся з кітайскай дэлегацыяй.

Svaboda.org; Tut.by; Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт