Logo Polskiego Radia
Print

Пагранічнікі Беларусі і Расеі затрымалі арганізатара незаконнай міграцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.08.2018 11:47
Зламысьнік – 57-гадовы грамадзянін Беларусі – знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку.
www.pixabay.com/CC0

Пагранічнікі Беларусі і Расеі затрымалі аднаго з арганізатараў незаконнай міграцыі
31 ліпеня на расейска-ўкраінскай мяжы ў чыгуначным пункце пропуску «Суземка» супрацоўнікамі Пагранічнага ўпраўленьня Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі быў выяўлены арганізатар канала незаконнай міграцыі ў Эўразьвяз. Затрыманьне адбылося ў выніку рэалізацыі апэратыўнай інфармацыі, прадстаўленай спэцпадразьдзяленьнем пагранічнай службы Беларусі.
Зламысьнік – 57-гадовы грамадзянін Беларусі – знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. Мужчына зьяўляецца адным з арганізатараў канала незаконнай міграцыі з Расеі ў краіны ЭЗ праз тэрыторыю Беларусі. У сувязі з гэтым у яго дачыненьні ў траўні 2018 года беларускія пагранічнікі распачалі крымінальную справу.
На дадзены момант прымаецца рашэньне аб выдачы мужчыны Рэспубліцы Беларусь для яго прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці.

Дзяржаўны пагранічны камітэт/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт