Logo Polskiego Radia
Print

У Менску інсцэніруюць раман польскага пісьменьніка

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 06.08.2018 16:30
У 2019 годзе ў тэатры імя Янкі Купалы паставяць «Яблычак» Сэргіюша Пясэцкага.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Мікалай Пінігін, галоўны рэжысэр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паведаміў, што ў студзені 2019 года паставіць спэктакль паводле рамана «Яблычак» польскага пісьменьніка, ураджэнца Беларусі Сэргіюша Пясэцкага.

У 1926 годзе Пясэцкага за бандыцкі налёт прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня, але потым замянілі прысуд на 15 гадоў турмы. За кратамі Пясэцкі пачаў займацца літаратурай.

Раман «Яблычак» уваходзіць у «Менскую трылёгію». На сцэне літаратурны твор будзе пераўвасоблены пад назвай «Блатныя фраеры».

Падзеі ў рамане разгортваюцца вясной 1918 года, калі ў Менск з усіх канцоў Эўропы і былой Расейскай імпэрыі цягнуліся зладзеі, прастытуткі і махляры. Кніга напісана сьведкам і ўдзельнікам тых падзей.

Мікалай Пінігін расказаў, што многа гадоў марыў аднавіць на сцэне атмасфэру Менска стогадовай даўнасьці.

Svaboda.org/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт