Logo Polskiego Radia
Print

Золатавалютны запас Беларусі вырас на 200 млн даляраў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 08.08.2018 14:30
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі складаюць больш за 7 млрд даляраў.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы, інакш кажучы, золатавалютны запас Беларусі на 1 жніўня 2018 года, па папярэдніх даных, склаў больш за 7 млрд даляраў, павялічыўшыся за ліпень на амаль 200 млн даляраў (на 2,9%) пасьля чэрвеньскага зьніжэньня на больш як 108 млн даляраў.

Павелічэньню ўзроўню міжнародных рэзэрвовых актываў у ліпені спрыялі купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленьне валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збору экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам і Мінфінам на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

Tut.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт