Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка запатрабаваў адстаўкі ўрада

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2018 12:04
Беларускі кіраўнік абураны ігнараваньнем ягоных даручэньняў.
Foto: translacja na youtube.com

На гэтым тыдні будуць унесеныя прапановы па заменах у кіраўніцтве беларускага ўрада.

З такім патрабаваньнем выступіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе выкананьня даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёна.

Паводле словаў Лукашэнкі, гэта сытуацыя ў краіне сьведчыць пра «пафігістычнае стаўленьне ўраду да даручэньняў прэзыдэнта». У зьвязку з чым Лукашэнка заявіў, што на гэтым тыдні разгледзіць прапанову па «замене ўсяго кіраўніцтва ўраду, усёй вярхушкі».

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт