Logo Polskiego Radia
Print

Судзьдзя, якую пасадзілі за хабар, памерла ў калёніі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.08.2018 10:37
У 2016 годзе яе на 13 гадоў адправілі ў калёнію агульнага рэжыму за атрыманьне хабару.
www.pixabay.com

У Гомельскай жаночай калёніі памерла былая судзьдзя Алена Мельнікава. У 2016 годзе яе на 13 гадоў адправілі ў калёнію агульнага рэжыму за атрыманьне хабару ($ 13 800), піша tut.by. Мельнікава праходзіла па «справе судзьдзяў». Яна не прызнала сваю віну.

«Ноччу Алена памерла ў калёніі. Заўтра яе павінны былі вызваліць, а адмысловы аўтамабіль – адвезьці на лячэньне ў анкалягічны дыспансэр», – распавёў tut.by знаёмы сям’і.

У 2016 годзе Вярхоўны суд Беларусі і прызнаў былых судзьдзяў Менскага эканамічнага суду Алену Мельнікаву і Юрыя Грушэцкага вінаватымі ў атрыманьні хабару. Грушэцкі цалкам прызнаў сваю віну – атрымаў 11 гадоў зьняволеньня.

Сёлета ў чэрвені Алена Мельнікава паскардзілася на болі ў жываце. У жніўні дачка дамаглася дазволу на абсьледаваньне – у Мельнікавай дыягнаставалі чацьвёртую стадыю анкалягічнага захворваньня. «Вельмі хутка падрыхтавалі дакумэнты на яе вызваленьне. Хутка падпісалі. Паводле папераў, яна ўжо не знаходзілася ў калёніі, але засталася там да самой сьмерці», – распавёў знаёмы сям'і.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт