Logo Polskiego Radia
Print

У Менску разьвітваюцца з Алесем Ліпаем

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.08.2018 11:58
Пасьля разьвітаньня труну зь целам перавязуць у Рудзенск, дзе журналіста пахаваюць побач з маці й сястрой.
фота: Эўрарадыё

У Менску разьвітваюцца з Алесем Ліпаем
У Менску разьвітваюцца з Алесем Ліпаем – журналістам, паэтам, заснавальнікам і дырэктарам першага недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Жалобная цырымонія адбываецца ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага.
Першапачаткова плянавалася, што разьвітаньне адбудзецца ў суботу ўвечары ў Сьвята-Міхайлаўскім праваслаўным прыходзе, аднак пазьней сваякі памерлага вырашылі перанесьці цырымонію на Альшэўскага, бо храм мог не зьмясьціць усіх, хто захацеў бы прыйсьці.
Пасьля разьвітаньня труну зь целам перавязуць у Рудзенск, дзе журналіста пахаваюць побач з маці й сястрой.
Алесь Ліпай памёр 23 жніўня, яму было 52 гады. Апошнім часам ён сур’ёзна хварэў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт