Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адкрылася крама, у якой прадаецца толькі беларуская тэхніка

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.09.2018 17:19
Рытэйлер працуе наўпрост з айчынымі фірмамі Atlant, Gefest, «Гарызонт», Midea і «Белвар».
youtube.com/screen

У Менску адкрылася крама, у якой прадаецца толькі беларуская тэхніка
У менскім гандлёвым цэнтры ProStore ў Каменнай Горцы зьявіўся магазін, які прадае толькі айчынную бытавую тэхніку.
Краму адкрыла гандлёвая сетка Techno. Прастора ўнутры ўстановы падзелена на зоны беларускіх брэндаў. Прадстаўнікі крамы абяцаюць, што бытавую тэхніку атрымаецца набыць па завадзкіх цэнах з гарантыямі завода – сапраўды гэтак жа, як калі купляць яе наўпрост у вытворцы.
У Techno таксама заяўляюць, што крама прапануе выбар з мноства мадэляў лядоўняў. Самы танны зь іх абыдзецца ў 329 рублёў, а мадэлі з сыстэмай No Frost каштуюць ад 753 рублёў. Таксама прадстаўленыя пральныя машыны, кухонныя пліты, пыласосы й мікрахвалёўкі.
Некаторыя тавары атрымаецца набыць у беспрацэнтную растэрміноўку тэрмінам да 36 месяцаў без першапачатковага ўнёску. Тэхніку абяцаюць бясплатна даставіць у любое месца Беларусі й падняць на неабходны паверх. Рытэйлер працуе наўпрост з айчынымі фірмамі Atlant, Gefest, «Гарызонт», Midea і «Белвар».

У менскім гандлёвым цэнтры ProStore ў Каменнай Горцы зьявіўся магазін, які прадае толькі айчынную бытавую тэхніку.Краму адкрыла гандлёвая сетка Techno. Прастора ўнутры ўстановы падзелена на зоны беларускіх брэндаў.

Прадстаўнікі крамы абяцаюць, што бытавую тэхніку атрымаецца набыць па завадзкіх цэнах з гарантыямі завода – сапраўды гэтак жа, як калі купляць яе наўпрост у вытворцы.

У Techno таксама заяўляюць, што крама прапануе выбар з мноства мадэляў лядоўняў. Самы танны зь іх абыдзецца ў 329 рублёў, а мадэлі з сыстэмай No Frost каштуюць ад 753 рублёў. Таксама прадстаўленыя пральныя машыны, кухонныя пліты, пыласосы й мікрахвалёўкі.

Некаторыя тавары атрымаецца набыць у беспрацэнтную растэрміноўку тэрмінам да 36 месяцаў без першапачатковага ўнёску. Тэхніку абяцаюць бясплатна даставіць у любое месца Беларусі й падняць на неабходны паверх.

Рытэйлер працуе наўпрост з айчынымі фірмамі Atlant, Gefest, «Гарызонт», Midea і «Белвар».

паводле tut.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт