Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ера опэры „Саламея” ў Менску сарваная з-за ліста праваслаўных вернікаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.09.2018 12:16
Аўтары ліста патрабуюць распачаць у дачыненьні да галоўнага рэжысэра крымінальную справу па арт. 130.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: HolgersFotografie/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэм'ера опэры „Саламея” ў Менску сарваная з-за ліста праваслаўных вернікаў
Аўтары ліста патрабуюць распачаць у дачыненьні да галоўнага рэжысэра крымінальную справу па арт. 130.
Прэм’ера опэры „Саламея” ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры й балета Рэспублікі Беларусь, якая павінна была адбыцца 9-10 верасьня, перанесеная. Адкрыцьцё тэатральнага сэзона ў Вялікім пераносіцца на 11 верасьня. Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар тэатра Ўладзімір Грыдзюшка.
Паводле яго слоў, перанос зьвязаны з адкрытым лістом групы праваслаўных грамадзян на імя кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, генпракурора, членаў „сьвятога сынода Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхату Рускай праваслаўнай царквы”.
Прэм’ера называецца ў лісьце „чарговым блюзьнерствам пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь”. У лісьце апроч іншага зьмяшчаецца просьба да генпракурора „распачаць у дачыненьні да галоўнага рэжысэра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра опэры й балета Рэспублікі Беларусь Міхаіла Панджавідзэ крымінальную справу па арт. 130”.
Варта адзначыць, што пастаноўка „Саламеі” была ўхваленая Рэспубліканскай экспэртнай камісіяй па прадухіленьні парнаграфіі, насільля й жорсткасьці, а таксама мастсаветам Міністэрства культуры па музычным мастацтве. Аб прэм’еры опэры быў праінфармаваны кіраўнік БПЦ мітрапаліт Павел.
Рэжысэр-пастаноўшчык опэры „Саламея” Міхаіл Панджавідзэ зьяўляецца ўладальнікам мэдаля Францыска Скарыны.
Прэм’ера опэры перанесеная з 9 і 10 верасьня на 18 і 19 кастрычніка адпаведна. Усе білеты сапраўдныя. Абвешчаны раней паказ спэктакля на 14 кастрычніка пераносіцца на 20 кастрычніка.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт