На Нацыянальны конкурс «Лістапад» прыйшло 80 заявак
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        11.09.2018 13:59
                    
                                 
                
                
                    25-ы па ліку кінафорум пачнецца ў Менску 2 лістапада.
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         На нацыянальны конкурс кінафэстывалю «Лістапад» пададзеныя 80 заявак. Пра гэта прадстаўнікі кінафоруму Ігар Сукманаў і Мікалай Лаўранюк распавялі падчас «Кінасьняданьня» ў «Прэс-клюбе». Паводле іх словаў, дасылаць фільмы на ўдзел у конкурсе можна было да 9 верасьня.
80 – гэта агульная лічба дасланых працаў. Сярод іх ёсьць як поўнамэтражныя, так і кароткамэтражныя фільмы, а таксама дакумэнтальнае кіно.
25-ы па ліку кінафорум пачнецца ў Менску 2 лістапада.
эўрарадыё/вс