Беларусы перамаглі на Міжнародным біенале ў Асьвенціме
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
13.09.2018 13:45
1-ю ўзнагароду атрымаў плякат «Цэнзура» беларускага графічнага дызайнэра Юрыя Тарэева.
https://www.facebook.com/vtsesler/
На VII Міжнародным біенале грамадзка-палітычнага плякату ў Асьвенцыме, што ў Польшчы, 1-ю ўзнагароду атрымаў плякат «Цэнзура» беларускага графічнага дызайнэра Юрыя Тарэева, а плякат беларускага дызайнэра і мастака Ўладзімера Цэсьлера «Міністэрства культуры» ўзяў узнагароду рэктара кракаўскай Акадэміі мастацтваў.
Як расказаў The Village Юры Тарэеў, гузік на ягоным плякаце значыць нешта, што выкарыстоўваюць, каб зашпіліць, схавáць, зрабіць роўным, ды ў дзірачках гузіка відаць вочкі — гэта «зацэнзураваны» чалавек. Плякат Уладзімера Цэсьлера, кажа ён, зьвязаны з фразай «пад адзін грэбень стрыгчы».
Ён дадае, што ў перамозе беларусаў з плякатамі пра цэнзуру ён ня бачыць іроніі: на выставе гавораць пра актуальныя сусьветныя праблемы, агульначалавечыя, і прыналежнасьць да краіны там не была крытэрам адбору.
svaboda.org/яс