Каманда МАЗа прыме ўдзел у ралі-рэйдзе „Дакар-2019”
Беларусы плянуюць змагацца за першыя месцы прэстыжнага ралі-рэйду.
Каманда „МАЗ-СПОРТаўта” возьме ўдзел у прэстыжным ралі-рэйдзе „Дакар-2019”, якое пройдзе 6-17 студзеня ў Пэру, паведаміў кіраўнік беларускай каманды Сяргей Вязовіч па вяртаньні з Туркмэністана, дзе яго экіпаж стаў пераможцам Turkmen Desert Race.
Беларускія гоншчыкі праедуць „Дакар” на дзейных грузавіках, сабраных і пратэставаных да апошняга маратону ў Паўднёвай Амэрыцы. У Пэру яны паплывуць на караблі ў канцы лістапада. „Новыя спартыўныя „МАЗы” паказалі сябе хуткімі й канкурэнтаздольнымі на ўсіх відах дарожнага пакрыцьця”, - адзначыў Вязовіч.
Паводле яго слоў, каманда плянуе стаць прызёрам „Дакара-2019”. „Гэта нашы мэты. Тут важныя і ўдача, і падтрымка гледачоў, і намаганьні завадчан, якія павінны пасьля гонкі прывесьці тэхніку ў парадак”, - дадаў гоншчык.
З Туркмэністана каманда прывезла першы чэмпіёнскі тытул у сваёй гісторыі. На ралі-рэйдзе Turkmen Desert Race „МАЗ” Вязовіча прыйшоў першым, пакінуўшы ззаду ўсе экіпажы „КАМАЗ-майстра” — самай тытулаванай каманды ў сьвеце.
Міжнародны маратон Turkmen Desert Race, які адбыўся 11-14 верасьня, праводзіўся ўпершыню. У гонцы па пустыні Каракумы ўзялі ўдзел прыблізна 70 экіпажаў з розных краін. Перамога ў ралі-рэйдзе стала для каманды „МАЗ-СПОРТаўта” найлепшым вынікам у гісторыі. Папярэднім дасягненьнем экіпажа Вязовіча было другое месца на маратоне „Дакар-2018”.
belapan.by/аз
Каманда „МАЗ-СПОРТаўта” возьме ўдзел у прэстыжным ралі-рэйдзе „Дакар-2019”, якi пройдзе 6-17 студзеня ў Пэру, паведаміў кіраўнік беларускай каманды Сяргей Вязовіч па вяртаньні з Туркмэністана, дзе яго экіпаж стаў пераможцам Turkmen Desert Race.