Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародныя балотаведы заклікаюць спыніць зьнішчэньне Альманскіх балот

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2018 11:38
Яны гатовыя даць беларускаму ўраду свой вопыт і экспэртныя веды для пошуку экалягічна адказнага рашэньня.
Аб'яднаньне "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

Міжнародная рабочая група па захаваньні балот заклікае спыніць будаўніцтва дарогі на Альманскія балоты. Рэзалюцыя пра гэта накіравана ў Мінпрыроды, Мінлясгас і МЗС Беларусі, а таксама ў сакратарыяты Рамсарскай і Бэрнскай канвэнцый.
Рэзалюцыя прынята 31 жніўня 2018 года на 18-й Генэральнай асамблеі ва Ўтрэхце (Нідэрлянды), якая праходзіць кожныя 2 гады. Удзельнікі Асамблеі прадстаўлялі 23 краіны шасьці кантынэнтаў.
Міжнародная рабочая група па захаваньні балот (IMCG) занепакоеная плянамі будаўніцтва сыстэмы дарог на Альманскія балоты, якія ўжо пачалі ажыцьцяўляцца. Палескі лясгас ужо вядзе тут «лесавозную дарогу № 3», якая часткова пракладзеная па некранутым балоце, што прывядзе да парушэньня гідрарэжыму і ляндшафту гэтага ўнікальнага прыроднага комплексу. У плянах лясгаса пабудаваць яшчэ дарогі № 4 і № 5, якія канчаткова парэжуць Альманскія балоты – самую буйную трансмежную Рамсарскай тэрыторыю ў Эўропе, якая яшчэ захавала свой натуральны стан.
Кошт дарогі № 3 – каля 1 млн даляраў. IMCG устрывожаная мэтазгоднасьцю такіх інвэстыцый. «Заяўленая мэта будаўніцтва сыстэмы дарог – палегчыць доступ тэхнікі для барацьбы з пажарамі. Аднак, пажары, як правіла, не нясуць сур'ёзнай пагрозы не асушаным тарфянікам, паколькі тарфяная глеба пастаянна затопленая вадой. Наадварот, эфэкт дамбы з аднаго боку дарогі можа прывесьці да падзеньня ўзроўню вады з другога боку дарогі, што разам з павелічэньнем даступнасьці тэрыторыі для людзей і машын павялічвае, а зусім не памяншае рызыку пажараў», – гаворыцца ў рэзалюцыі.
Болотаведы і прыродаахоўнікі IMCG заклікаюць да перагляду плянаў і прыпыненьня праекта. Яны гатовыя даць беларускаму ўраду свой вопыт і экспэртныя веды для пошуку экалягічна адказнага рашэньня. «Мы прапануем гэтую падтрымку як прызнаньне міжнароднай важнасьці Альманскіх балот», – заяўляецца ў рэзалюцыі.
Навукоўцы адзначылі ўнікальныя асаблівасьці Альманскіх балот, з-за якіх міжнародная каштоўнасьць гэтага комплексу такая высокая.

Міжнародная рабочая група па захаваньні балот заклікае спыніць будаўніцтва дарогі на Альманскія балоты. Рэзалюцыя пра гэта накіравана ў Мінпрыроды, Мінлясгас і МЗС Беларусі, а таксама ў сакратарыяты Рамсарскай і Бэрнскай канвэнцый.

Рэзалюцыя прынята 31 жніўня 2018 года на 18-й Генэральнай асамблеі ва Ўтрэхце (Нідэрлянды), якая праходзіць кожныя 2 гады. Удзельнікі Асамблеі прадстаўлялі 23 краіны шасьці кантынэнтаў.

Міжнародная рабочая група па захаваньні балот (IMCG) занепакоеная плянамі будаўніцтва сыстэмы дарог на Альманскія балоты, якія ўжо пачалі ажыцьцяўляцца. Палескі лясгас ужо вядзе тут «лесавозную дарогу № 3», якая часткова пракладзеная па некранутым балоце, што прывядзе да парушэньня гідрарэжыму і ляндшафту гэтага ўнікальнага прыроднага комплексу. У плянах лясгаса пабудаваць яшчэ дарогі № 4 і № 5, якія канчаткова парэжуць Альманскія балоты – самую буйную трансмежную Рамсарскую тэрыторыю ў Эўропе, якая яшчэ захавала свой натуральны стан.

Кошт дарогі № 3 – каля 1 млн даляраў. IMCG устрывожаная мэтазгоднасьцю такіх інвэстыцый. «Заяўленая мэта будаўніцтва сыстэмы дарог – палегчыць доступ тэхнікі для барацьбы з пажарамі. Аднак, пажары, як правіла, не нясуць сур'ёзнай пагрозы не асушаным тарфянікам, паколькі тарфяная глеба пастаянна затопленая вадой. Наадварот, эфэкт дамбы з аднаго боку дарогі можа прывесьці да падзеньня ўзроўню вады з другога боку дарогі, што разам з павелічэньнем даступнасьці тэрыторыі для людзей і машын павялічвае, а зусім не памяншае рызыку пажараў», – гаворыцца ў рэзалюцыі.

Балотаведы і прыродаахоўнікі IMCG заклікаюць да перагляду плянаў і прыпыненьня праекта. Яны гатовыя даць беларускаму ўраду свой вопыт і экспэртныя веды для пошуку экалягічна адказнага рашэньня. «Мы прапануем гэтую падтрымку як прызнаньне міжнароднай важнасьці Альманскіх балот», – заяўляецца ў рэзалюцыі.

Навукоўцы адзначылі ўнікальныя асаблівасьці Альманскіх балот, з-за якіх міжнародная каштоўнасьць гэтага комплексу такая высокая.

паводле прэс-рэлізу АПБ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт