Менскаму сьвятару забаранілі служыць за крытыку патрыярха Кірыла
Сьвятару Сьвята-Міхайлаўскага праваслаўнага прыходу ў Менску Аляксандру Шрамку ў нядзелю было забаронена служыць. Ахова маскоўскага патрыярха Кірыла патлумачыла сьвятару, што ён «моцна закрануў» герарха.
«Пакуль забарона вусная. Мы чакалі патрыярха ранкам, мяне паклікалі і сказалі, што я не магу ўжо служыць, што ёсьць забарона. Акалічнасьці, маўляў, будуць у аўторак. Так што чакаю. А там можа быць самае рознае: і тэмы розныя, і ўмовы» – сказаў айцец Шрамко ў камэнтары Свабодзе.
На сваім профілі на Фэйсбуку сьвятар, між іншым, крытыкаваў колькасьць аховы, якая суправаджала патрыярха. «Мне даказвалі, што гэта нармальна, што ў патрыярха столькі ахоўнікаў, што ўсюды так, і інакш нельга – маўляў, я ня ведаю, як рызыкуе патрыярх. Калі я сказаў, што наш мітрапаліт таксама прадстаяцель, але няма ніякай аховы, і пакуль нічога ня здарылася, то мне ў адказ сказалі нешта непаважлівае ў адрас мітрапаліта: маўляў, значыць, не заслужыў, нічога сабой не ўяўляе. Сказаў гэта адзін з вядомых усім прадстаўнікоў атачэньня патрыярха», – напісаў сьвятар.
Шрамка, які ўжо быў гатовы да нядзельнай службы, чакаючы патрыярха, не дапусьцілі да набажэнства. Паводле самога сьвятара, у аўторак яго чакаюць у эпархіяльным упраўленьні.
....

паводле Радыё Свабода/ав