Logo Polskiego Radia
Print

Да прыезду Лукашэнкі пэдагогі прыбіралі будынак фабрыкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.10.2018 15:55
У Віцебску пэдагогі ў свой выхадны прыбіралі будынак фабрыкі-банкрута КІМ.
Photo: www.pixabay.com

У мінулую суботу каля 50 пэдагогаў, што працуюць ва ўстановах адукацыі Першамайскага раёна Віцебска, займаліся прыборкай будынка фабрыкі-банкрута КІМ. Пэдагагічныя работнікі сьцьвярджаюць, што рабілі гэта па распараджэньні начальства – раённага аддзела адукацыі. Прычына пазаплянавага «суботніка» – на прадпрыемстве-банкруце чакаюць прэзыдэнта, паведамляе Tut.by.

А дзевятай гадзіне раніцы суботы, 27 кастрычніка, каля былой фабрыкі сабралася не менш за 50 выхавацеляў дзіцячых садкоў, настаўнікаў школ, пэдагогаў. Збольшага гэта былі жанчыны. Адкруціцца ад прыборкі будынка КІМа было немагчыма: усіх, хто прыйшоў, правяралі па сьпісе.

Тое, што 27 кастрычніка на ўборцы будынка былой фабрыкі КІМ працавалі педагогі, Tut.by пацвердзіла крыніца на прадпрыемстве:

– Мяркуецца, што на гэтым тыдні ў Віцебск прыедзе Аляксандр Лукашэнка. Чакаецца, што, у прыватнасьці, ён наведае КІМ. Вось улады горада і рыхтуюць прадпрыемства да яго візыту.

Атрымаць камэнтар у аддзеле адукацыі Першамайскага раёна Віцебску не ўдалося.

Начальнік галоўнага ўпраўленьня па адукацыі аблвыканкама Дзьмітрый Хома паведаміў Tut.by, што «указаньняў, каб работнікі выходзілі на ўборку будынка КІМ, ад упраўленьня не было».

Фабрыка КІМ была прызнана банкрутам у 2015 годзе.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт