Logo Polskiego Radia
Print

Белстат: Сярэдні ўзрост беларускіх мужчын складае 37,5 году

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2018 17:15
На 1 студзеня 2018 году ў рэспубліцы колькасьць мужчын склала 46,6% агульнай колькасьці насельніцтва Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain

Белстат: Сярэдні ўзрост беларускіх мужчын складае 37,5 году
На 1 студзеня 2018 году ў рэспубліцы колькасьць мужчын склала 46,6% агульнай колькасьці насельніцтва Беларусі.
Сярэдні ўзрост беларускіх мужчын на пачатак 2018 году складаў 37,5 году, гаворыцца ў аглядзе Белстата да Сусьветнага дня мужчын, які сёлета адзначаўся 3 лістапада.
Прычым мужчыны, якія пражываюць у сельскай мясцовасьці, старэйшыя (сярэдні ўзрост — 41,1), чым мужчыны-гараджане (36,4). Сярод рэгіёнаў самае маладое мужчынскае насельніцтва пражывае ў сталіцы (36 гадоў).
На пачатак гэтага году ў працаздольным узросьце знаходзілася 64,7% агульнай колькасьці мужчынскага насельніцтва (сярод гараджан — 65,8%, вяскоўцаў — 60,9%).
На 1 студзеня 2018 году ў рэспубліцы колькасьць мужчын склала 4 млн 421,5 тыс. чалавек, або 46,6% агульнай колькасьці насельніцтва Беларусі.
Беларусь адносіцца да той катэгорыі краін, дзе колькасьць мужчынскага насельніцтва меншая за колькасьць жаночага. На пачатак 2018 году на 1.000 мужчын прыпадала 1.147 жанчын.
Тры чвэрці мужчын пражывае ў гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу. На пачатак гэтага году іх колькасьць склала 3 млн 417,9 тыс. чалавек. Сярод мужчынскага насельніцтва рэспублікі кожны пяты мужчына зьяўляецца жыхаром сталіцы.
Самымі „мужчынскімі” зьяўляюцца такія віды эканамічнай дзейнасьці, як інфармацыя й сувязь; прамысловасьць; сельская, лясная й рыбная гаспадарка; транспартная сфэра; будаўніцтва, дзе ўдзельная вага мужчын складае ад 55,2% да 81,2% агульнай колькасьці работнікаў арганізацый адпаведнага віду эканамічнай дзейнасьці.
Сярод мужчын, якія працуюць у арганізацыях, вышэйшую адукацыю мелі 27,7%, сярэднюю спэцыяльную — 17,9%, прафэсійна-тэхнічную — 25,4%.
Чаканая працягласьць жыцьця ў мужчын склала ў 2017 годзе 69,3 году. За 10 гадоў разрыў у паказчыках чаканай працягласьці жыцьця паміж мужчынамі й жанчынамі скараціўся з 11,7 года да 9,9 году.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт