Logo Polskiego Radia
Print

Фігурантам «справы БЕЛТА» пачалі выстаўляць абвінавачаньні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.11.2018 11:40
5 лістапада чатыром падазраваным па «справе БЕЛТА» было прад'яўленае абвінавачваньне па ч.2 ст.349 КК Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: stevepb/pixabay.com/CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: stevepb/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Фігуранты «справы БЕЛТА» пачалі выстаўляць абвінавачаньні
5 лістапада некаторым падазраваным па «справе БЕЛТА» было прад'яўленае абвінавачваньне па ч.2 ст.349 КК Беларусі.
У прыватнасьці, абвінавачваньне ў тым, што «наўмысна з карысьлівай і іншай асабістай зацікаўленасьці зьдзейсьніла несанкцыянаваны доступ да кампутэрнай інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутэрнай сыстэме і сетцы рэспубліканскага УП «БелТА», што пацягнула па неасьцярожнасьці прычыненьне іншай істотнай шкоды» прадʼяўленыя чатыром супрацоўнікам TUT.BY.
Сума шкоды розная ў кожным з выпадкаў і варʼіруецца ад 3000 да 14230 рублёў. Мера стрыманьня абраная ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе і належных паводзінах.
Нагадаем, 7 жніўня ў офісах кампаній TUT.BY і БелаПАН прайшлі ператрусы і затрыманьні. Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Ўласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік інфармагенцтва Тацьцяна Каравянкова, карэспандэнт «Нямецкай хвалі» Павал Быкоўскі і рэдактар інтэрнэт-сайту газэты «Беларусы і рынак» Аляксей Жукаў. Усе яны правялі па некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. 27 жніўня большасьці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт