У Курапатах усталявалі афіцыйны памятны знак
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.11.2018 13:48
Дзяржаўны мэмарыяльны знак разьмясьцілі ў цэнтры на гэтак званай Галгофе.
Здымак з Facebook профіль Pavel Belavus
Дзяржаўны мэмарыяльны знак разьмясьцілі ў цэнтры на гэтак званай Галгофе ў Курапатах – месцы, дзе ў трыццатыя гады НКВД расстраляла, паводле розных падлікаў, ад 30-ці да 250-ці тысячаў чалавек.
Працы выклікалі вялікую дыскусію ў грамадзтве. Абаронцы сьцьвярджаюць, што Галгофа – гэта месца для крыжоў, таму прапаноўвалі перанесьці і ўсталяваць дзяржаўны знак у пачатку комплексу, ля пераходу праз МКАД.
Паводле плянаў, там жа зробяць брукаванку памяці, якая пройдзе праз усе Курапаты.
belsat.eu/яс