Logo Polskiego Radia
Print

Таджыцкі футбаліст папрасіў палітычны прытулак у Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.11.2018 15:12
Парвізф Турсунаваў на радзіме абвінавачваюць у «арганізацыі дзейнасьці экстрэмісцкай групы».
Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Экс-футбаліст з Таджыкістана Парвіз Турсунаў просіць палітычнага прытулку ў Беларусі, паведамляе centre1.com. Яму пагражае экстрадыцыя на радзіму.

Турсунава затрымалі ў менскім аэрапорце 18 верасьня. Ён прыляцеў у Беларусь, каб адправіцца далей у Польшчу.

Па словах адвакаткі Турсунава Натальлі Мацкевіч, Таджыкістан ужо даслаў дакумэнты на экстрадыцыю экс-футбаліста, абвешчанага ў міждзяржаўны вышук. На радзіме яго абвінавачваюць у «арганізацыі дзейнасьці экстрэмісцкай групы». Цяпер дакумэнты вывучае Генэральная пракуратура Беларусі.

Вывучэньне запыту на экстрадыцыю прыпыненае на час разгляду хадайніцтва аб статусе бежанца (да 40 дзён). Праваабаронцы разьлічваюць, што іншыя дзяржавы пагодзяцца даць Турсунаву такі статус, калі Беларусь адмовіцца даць яму міжнародную абарону.

На радзіме Турсунаў быў адным з вядучых футбалістаў каманды вышэйшага дывізіёна Таджыкістана «Хайр» («Вахдат»), а таксама гуляў у сталічнай «Гвардыі». Але ў 2011 годзе яго дыскваліфікавалі за бараду, якую ён адрасьціў з рэлігійных перакананьняў.

Каб пазьбегнуць турэмнага пакараньня, спартовец з сям'ёй пераехаў у Дубай, дзе прадаваў прадукты харчаваньня і гатаваў плоў. Турсунаў ня змог аформіць від на жыхарства ні ў Турцыі, ні ў Абʼяднаных Арабскіх Эміратах, таму перабраўся ва Ўкраіну. Адтуль сямʼя вылецела ў Беларусь.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт