Logo Polskiego Radia
Print

ЭЭК за адмену абмежаваньняў на пастаўкі беларускага малака ў Расею

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.11.2018 11:07
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Myriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain


Калегія Эўразійскай эканамічнай камісіі выступіла за адмену абмежаваньняў на пастаўкі беларускага малака ў Расею, прыняўшы рашэньне аб устараненьні бар'ера ў гандлі на ўнутраным рынку Эўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі ў прэс-службе ЭЭК.

„Расея прымяняе абмежаваньні на пастаўкі пітнога малака, вырабленага прадпрыемствамі Беларусі з-за выяўленьня ў ім натыўнага ўтрыманьня нітратаў”, - адзначылі ў ЭЭК.

„У сувязі з гэтым ураду Расеі прапанавана прыняць меры, накіраваныя на выкананьне пункта 2 артыкула 53 Дагавора аб ЭАЭС. У адпаведнасьці з гэтым пунктам краіны саюза забясьпечваюць абарачэньне тараваў, што адпавядаюць тэхнічным рэглямэнтам саюза, без выстаўленьня дадатковых патрабаваньняў і працэдур ацэнкі адпаведнасьсці. Гэта датычыцца й пітнога малака,” - паведамілі ў прэс-службе ЭЭК.

belta.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт