Расея абсталюе міжнародны КПП у пасёлку Красная Горка
Міжнародны пункт пропуску на мяжы Смаленскай вобласьці й Беларусі ўзьнікне дзеля зручнасьці іншаземцаў.
Расея ініцыюе арганізацыю міжнароднага пункту пропуску на мяжы Смаленскай вобласьці й Беларусі ў пасёлку Красная Горка. Як паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе абласной адміністрацыі, гэтае пытаньне падчас сустрэчы 14 лістапада ў Маскве абмяркоўвалі прэм’ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў і губэрнатар Аляксей Астроўскі.
Згодна з нарматывамі, замежныя грамадзяне ня могуць заехаць зь Беларусі на тэрыторыю Расеі праз Смаленскую вобласьць. Адмову прапускаць іншаземцаў расейскія службоўцы тлумачаць адсутнасьцю абсталяваньня для праверкі пашпартоў і немагчымасьцю рабіць адзнакі аб перасячэньні мяжы.
Паводле абласной адміністрацыі, гэта адмоўна адбіваецца на турыстычнай галіне й прыцягненьні інвэстыцый у рэгіён.
Красная Горка — гэта пераход толькі для расейцаў і беларусаў, а каб трапіць у Смаленск, іншаземцу неабходна зрабіць „крук” у 800 кілямэтраў — праз Гомель і адтуль на міжнародны пункт пропуску „Новыя Юркавічы”.
Як адзначылі ў смаленскай адміністрацыі, цяпер разглядаецца магчымасьць унясеньня адпаведных зьменаў у нацыянальную праграму „Міжнародная каапэрацыя й экспарт”, дзе сярод іншага прапісана арганізацыя міжнароднага пункту пропуску „Красная горка” на тэрыторыі вобласьці.
svaboda.org/аз