Logo Polskiego Radia
Print

„Эўрабляхеры” спынілі пратэст на мяжы Ўкраіны й Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.11.2018 10:41
21 лістапада аўтамабілісты прыпынілі акцыю пратэсту. Рух транспарту адноўлены.
pixabay.com/Public Domain CC0

„Эўрабляхеры” спынілі пратэст на мяжы Ўкраіны й Беларусі
21 лістапада аўтамабілісты спынілі акцыю пратэсту. Рух транспарту адноўлены.
На міжнародным пункце пропуску „Новыя Ярылавічы - Новая Гута”, што на мяжы Чарнігаўскай і Гомельскай вобласьці, рух транспарту цалкам адноўлены - легкавыя аўтамабілі бесьперашкодна заяжджаюць на афармленьне, невялікая чарга ўтварылася для грузавога транспарту.
„Пасьля некалькіх паведамленьняў аб перакрыцьці руху на гэтым участку дарогі паліцыя завяла крымінальную справу паводле факту блякаваньня камунікацый шляхам утварэньня перашкод. Гэты артыкул прадугледжвае тэрмін зьняволеньня да 3 гадоў”, - паведаміў Свабодзе начальнік сэктару камунікацый Галоўнага ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі ў Чарнігаўскай вобласьці Сяргей Брыль.
Крымінальныя справы былі адкрытыя супраць актывістаў грамадзкай арганізацыі „Эўрасіла” яшчэ ў некалькіх абласьцях Украіны. У выніку лідары аўтамабілістаў заявілі аб прыпыненьні акцыі на бліжэйшыя два дні, каб выпрацаваць далейшы альгарытм дзеяньняў. Паводле іх, аўтамабілісты не зьбіраліся канфліктаваць з паліцыяй, а рух нідзе не перакрываўся.
Украінскія ўласьнікі так званых „эўраблях” (неразмытненых аўтамабіляў з краінаў Эўразьвязу) з 20 лістапада пачалі бестэрміновы страйк, каб дамагчыся спрошчаных умоваў для перарэгістрацыі іхных транспартных сродкаў і зьніжэньня падаткаў пры ўвозе на ўкраінскую тэрыторыю.
Аўтамабілісты два дні блякавалі аўтадарогі ў 22 абласьцях Украіны й пікетавалі парлямэнт. У выніку на мяжы зь Беларусьсю ўтварыўся каляпс.
svaboda.org/аз

На міжнародным пункце пропуску „Новыя Ярылавічы - Новая Гута”, што на мяжы Чарнігаўскай і Гомельскай абласьцей, рух транспарту цалкам адноўлены - легкавыя аўтамабілі бесьперашкодна заяжджаюць на афармленьне, невялікая чарга ўтварылася для грузавога транспарту.

„Пасьля некалькіх паведамленьняў аб перакрыцьці руху на гэтым участку дарогі паліцыя завяла крымінальную справу паводле факту блякаваньня камунікацый шляхам утварэньня перашкод. Гэты артыкул прадугледжвае тэрмін зьняволеньня да 3 гадоў”, - паведаміў Свабодзе начальнік сэктару камунікацый Галоўнага ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі ў Чарнігаўскай вобласьці Сяргей Брыль.

Крымінальныя справы былі адкрытыя супраць актывістаў грамадзкай арганізацыі „Эўрасіла” яшчэ ў некалькіх абласьцях Украіны. У выніку лідары аўтамабілістаў заявілі аб прыпыненьні акцыі на бліжэйшыя два дні, каб выпрацаваць далейшы альгарытм дзеяньняў. Паводле іх, аўтамабілісты не зьбіраліся канфліктаваць з паліцыяй, а рух нідзе не перакрываўся.

Украінскія ўласьнікі так званых „эўраблях” (неразмытненых аўтамабіляў з краінаў Эўразьвязу) з 20 лістапада пачалі бестэрміновы страйк, каб дамагчыся спрошчаных умоваў для перарэгістрацыі іхных транспартных сродкаў і зьніжэньня падаткаў пры ўвозе на ўкраінскую тэрыторыю.

Аўтамабілісты два дні блякавалі аўтадарогі ў 22 абласьцях Украіны й пікетавалі парлямэнт. У выніку на мяжы зь Беларусьсю ўтварыўся каляпс.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт