Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі больш чым у 1,5 разы вырас продаж новых аўтамабіляў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.12.2018 15:21
Таксама павялічыўся продаж тэлевізараў, халадзільнікаў, пральных машын і інш.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі больш чым у 1,5 разы вырас продаж новых аўтамабіляў
У Беларусі за дзевяць месяцаў 2018 года вырас продаж новых аўтамабіляў. За студзень-верасень ён павялічыўся ў параўнаньні з аналягічным узроўнем 2017 года на 62%. Пра гэта 5 сьнежня на прэс-канфэрэнцыі паведаміла начальнік упраўленьня арганізацыі гандлю і грамадзкага харчаваньня Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Віялета Брэзоўская.
Усяго продаж аўтамабіляў за названы пэрыяд вырас у Беларусі на 49%, паведамляе «Беларусь Сегодня».
Продаж тэлевізараў павялічыўся на 50%, халадзільнікаў і маразільнікаў, пральных машын – на 34%, маторнага паліва – на 18%, дызпаліва – на 20%, піламатэрыялаў – на 17%, верхняга адзеньня – на 21%, панчошна-шкарпэткавых вырабаў – на 10%, абутку – на 12%, парфумэрна-касмэтычных тавараў – на 18%.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт