Logo Polskiego Radia
Print

У Чэрыкаўскім раёне пабудуюць найбуйнейшую ў Беларусі сонечную станцыю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.12.2018 13:03
Агульная сума інвэстыцый у праект перавысіць 150 млн даляраў.
Сонечныя панэлі (модулі)Сонечныя панэлі (модулі)pixabay.com/Public Domain CC0

У Чэрыкаўскім раёне пабудуюць найбуйнейшую ў Беларусі сонечную станцыю
У 2019 года ў Чэрыкаўскім раёне (Магілёўская вобласьць) плянуецца пабудаваць найбуйнейшую ў краіне сонечную электрастанцыю магутнасьцю 109 МВт. Яе ўзьвядзеньнем зоймецца будаўнічая кампанія «Белзамежбуд».
У пятніцу кампанія заключыла з заказчыкам будаўніцтва, фірмай «Солар Лэнд» кантракт. Парк сонечнай энэргіі будзе знаходзіцца на ўчастку плошчай 220 гектараў. Гэта будуць разьмешчаныя на спэцыяльнай падсыстэме модулі, якія зьбіраюць сонечную энэргію.
«Гэты праект не зьяўляецца праектам, які хутка акупіцца, але ён цікавы сваёй стабільнасьцю й пэрспэктыўнасьцю», – адзначыў дырэктар кампаніі Мікіта Міхневіч, піша БелТА.
Агульная сума інвэстыцый у праект перавысіць 150 млн даляраў. Аднак чакаецца, што дзякуючы праекту ўдасца зэканоміць буйную суму за кошт некаторага скарачэньня імпарту нафты й газу.

У 2019 годзе ў Чэрыкаўскім раёне (Магілёўская вобласьць) плянуецца пабудаваць найбуйнейшую ў краіне сонечную электрастанцыю магутнасьцю 109 МВт. Яе ўзьвядзеньнем зоймецца будаўнічая кампанія «Белзамежбуд».

У пятніцу кампанія заключыла з заказчыкам будаўніцтва, фірмай «Солар Лэнд» кантракт. Парк сонечнай энэргіі будзе знаходзіцца на ўчастку плошчай 220 гектараў. Гэта будуць разьмешчаныя на спэцыяльнай падсыстэме модулі, якія зьбіраюць сонечную энэргію.

«Гэты праект не зьяўляецца праектам, які хутка акупіцца, але ён цікавы сваёй стабільнасьцю й пэрспэктыўнасьцю», – адзначыў дырэктар кампаніі Мікіта Міхневіч, піша БелТА.

Агульная сума інвэстыцый у праект перавысіць 150 млн даляраў. Аднак чакаецца, што дзякуючы праекту ўдасца зэканоміць буйную суму за кошт некаторага скарачэньня імпарту нафты й газу.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт