Logo Polskiego Radia
Print

Сустрэча Пуціна з Лукашэнкам адбудзецца 29 сьнежня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2018 13:17
Апошняя сустрэча Лукашэнкі з Пуціным адбылася 25 сьнежня й доўжылася чатыры гадзіны.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. PAP/EPA/ALEXANDER NEMENOV / POOL

Сустрэча Пуціна з Лукашэнкам адбудзецца 29 сьнежня
Апошняя сустрэча Лукашэнкі з Пуціным адбылася 25 сьнежня й доўжылася чатыры гадзіны.
29 сьнежня Аляксандар Лукашэнка зробіць рабочы візыт у Расею. У Маскве Лукашэнка й яго расейскі калега Ўладзімір Пуцін „працягнуць размову па актуальных пытаньнях беларуска-расейскага супрацоўніцтва, якія бакі падрабязна абмеркавалі ў розных фарматах на сустрэчы ў Крамлі 25 сьнежня”, паведаміла прэс-служба прэзыдэнта Беларусі.
Апошняя сустрэча Лукашэнкі з Пуціным адбылася 25 сьнежня й доўжылася чатыры гадзіны. Прэзыдэнты дамовіліся стварыць рабочую групу па вырашэньні праблемных пытаньняў, паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер, міністар фінансаў РФ Антон Сілуанаў. „Рабочая група будзе рыхтаваць прапановы па нашай далейшай інтэграцыі й вырашэньні тых надзённых пытаньняў, якія турбуюць урады нашых краін”, - сказаў ён.
Напярэдадні апошняй сустрэчы абодва бакі выступілі з жорсткімі заявамі. Лукашэнка, у прыватнасьці, сабраў нараду па актуальных пытаньнях узаемадзеяньня з РФ, дзе паведаміў, што на працягу трох гадоў з-за падатковага манэўру беларускі бюджэт страціў амаль 4,5 млрд даляраў, а да 2024 году панясе страт яшчэ на 10,5 млрд. Беларускі кіраўнік выказаў зьдзіўленьне, чаму спыніліся перамовы аб кампэнсацыі гэтых страт.
У сваю чаргу расейскія чыноўнікі заявілі, што нічога Менску не абяцалі, а памер падтрымкі залежыць ад ступені інтэграцыі дзьвюх краін. Акрамя таго, неназваны прадстаўнік урада РФ абвінаваціў Лукашэнку ва ўтрыманскіх настроях. Масква нагадала Менску пра невыкананьне апошнім шэрагу палажэньняў Дагавора аб стварэньні Саюзнай дзяржавы ад 8 сьнежня 1999 году.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт