Logo Polskiego Radia
Print

Каля скульптуры менскага гарадавога затрымалі чатырох чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.01.2019 15:37
Каля скандальна вядомай скульптуры гарадавога затрымалі Ніну Багінскую ды іншых актывістаў і журналіста.
Ніна Багінская Ніна Багінская radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Каля скандальна вядомай скульптуры гарадавога насупраць МУС затрымалі Ніну Багінскую, Надзею Батуру, Алену Талстую й журналіста Максіма Клімовіча, паведамляе ў сацсетках Ганна Шапуцька.

Багінская ладзіла адзіночны пікет каля статуі: яна павесіла на скульптуру плякат з надпісам «Свабоду палітвязьням!». Пасьля закліку ішоў пералік імёнаў: Тарас Аватараў, Сьвятаслаў Барановіч, Вадзім Бойка, Ільля Валавік, Міхаіл Жамчужна, Піліп Іваноў, Зьміцер Цехановіч, Алесь Юркойць.

Затрыманых даставілі ў Цэнтральнае РУУС Менска.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт