Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зьявяцца новыя дарожныя знакі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2019 18:07
У тым ліку зьявіліся дарожныя знакі, якія інфармуюць аб станцыях зарадкі электрамабіляў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі зьявяцца новыя дарожныя знакі
У тым ліку зьявіліся дарожныя знакі, якія інфармуюць аб станцыях зарадкі электрамабіляў.
У Беларусі зьявяцца новыя дарожныя знакі й дадатковая разьметка на стаяначных месцах для вадзіцеляў-інвалідаў, стане больш франтальных дарожных агародж. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўленьня бясьпекі і ўтрыманьня аўтамабільных дарог „БелдарНДІ” Сяргей Кабак.
З 1 студзеня ўступілі ў сілу зьмяненьні ў СТБ 1300-2014 „Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху”. Распрацоўшчыкі ўвялі новыя дарожныя знакі, у тым ліку якія рэнгляментуюць рух на пешаходных і веласіпедных дарожках. Акрамя таго, яны дабавілі знакі са схемай руху да пункта абслугоўваньня сыстэмы электроннага збору аплаты за праезд BelToll, паказальнікі напрамку да іх.
„Чакаецца павелічэньне колькасьці электрамабіляў. Адпаведна зьявіліся дарожныя знакі, якія інфармуюць аб станцыях зарадкі й АЗС, сумешчаных з імі”, - дадаў Сяргей Кабак. зьявяцца таксама некаторыя новыя інфармацыйныя таблічкі.
Важныя зьмяненьні закранулі ўстаноўку знака, які папярэджвае, што рух на ўчастку дарогі кантралюе камэра з фотафіксацыяй.
„Прадугледжана абавязковае дубліраваньне на разьдзяляльнай паласе. Гэта было важнае пытаньне, асабліва для МКАД, таму што ва ўмовах інтэнсіўнага транспартнага патоку ня ўсе вадзіцелі бачылі гэты знак”, - растлумачыў спэцыяліст. Па тых жа прычынах будзе дубліравацца знак, які папярэджвае аб дарожных работах.
Апрача таго дапоўніцца таксама разьметка на стаяначных месцах для інвалідаў. Акрамя прывычнага знака штрыхамі, будзе абазначана прастора, якую можна будзе выкарыстоўваць, каб дастаць інвалідную каляску з машыны.
Шэраг зьмяненьняў унесены, каб зьнізіць урон ад ДТЗ, якія ўчыняюцца пры наезьдзе на тарцы дарожных агародж.
Удакладнены таксама правілы прымяненьня агародж у залежнасьці ад складанасьці дарожных умоў і іншых фактараў. Упершыню распрацаваны патрабаваньні да дарожных люстэркаў.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт