Logo Polskiego Radia
Print

Юрыю Рубцову дазволілі застацца ў Нямеччыне яшчэ на 3 гады

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2019 14:03
Нагадаем, што гамяльчанін Юрый Рубцоў стаў вядомым у Беларусі, як „чалавек-майка”.
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

Юрыю Рубцову дазволілі застацца ў Нямеччыне яшчэ на 3 гады
Нагадаем, што гамяльчанін Юрый Рубцоў стаў вядомым у Беларусі, як „чалавек-майка”.
3 студзеня суд у Нямеччыне разгледзеў апэляцыю былога беларускага палітвязьня Юрыя Рубцова, якому раней было адмоўлена ў прадастаўленьні палітычнага прытулку.
„Адвакат паведаміў, што ў дачыненьні да мяне было прынятае станоўчае рашэньне”, – распавёў сайту palitviazni.info Юрый Рубцоў.
Нагадаем, што гамяльчанін Юрый Рубцоў стаў вядомы як „чалавек-майка”. На вулічныя акцыі апазыцыі ў Менску ён выходзіў у майцы з палітычнымі надпісамі. Самым вядомым стаў лёзунг „Лукашэнка, сыходзь!”.
У кастрычніку 2014 года Рубцова асудзілі на два з паловай гады абмежаваньня волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, абвінаваціўшы ў абразе судзьдзі.
На „хіміі” Рубцоў адмаўляўся працаваць, патрабуючы годны заробак, і трымаў галадоўку. Ён зрабіў сабе на грудзях тату „Лукашэнка, сыходзь”. 28 траўня 2015 году суд прыгаварыў Рубцова да двух гадоў калёніі агульнага рэжыму. Але 22 жніўня яго ў ліку іншых палітвязьняў памілаваў сваім указам Аляксандр Лукашэнка.
Пасьля гэтага Юрый Рубцоў папрасіў палітычны прытулак у Нямеччыне, рашэньня давялося чакаць каля году. Яно аказалася не на карысьць былога беларускага палітвязьня, але ён вырашыў падаць апэляцыю на адмову.
Юрый Рубцоў жыве ў Нюрнбэргу, працуе памочнікам хатняга майстра.
„Па рашэньні суду, мне дазволена жыць у Нямеччыне ў статусе бежанца яшчэ на працягу трох гадоў, – кажа былы палітвязень. – Гэта азначае, што мне будуць прадастаўлены новыя курсы па вывучэньні нямецкай мовы не два разы на тыдзень па дзьве гадзіны, а ўжо пяць дзён на тыдзень па восем гадзін. Акрамя гэтага, будзе дазволена здымаць кватэру, а пасьля заканчэньня курсаў працаваць без абмежаваньня ў заробку й працоўным часе”.
Са слоў суразмоўцы, ёсьць і шмат іншых нюансаў, але пра ўсё ён зможа даведацца толькі пасьля таго, як атрымае на рукі афіцыйныя паперы з суду.
palitviazni.info/racyja.com/аз

3 студзеня суд у Нямеччыне разгледзеў апэляцыю былога беларускага палітвязьня Юрыя Рубцова, якому раней было адмоўлена ў прадастаўленьні палітычнага прытулку.

„Адвакат паведаміў, што ў дачыненьні да мяне было прынятае станоўчае рашэньне”, – распавёў сайту palitviazni.info Юрый Рубцоў.

Нагадаем, што гамяльчанін Юрый Рубцоў стаў вядомы як „чалавек-майка”. На вулічныя акцыі апазыцыі ў Менску ён выходзіў у майцы з палітычнымі надпісамі. Самым вядомым стаў лёзунг „Лукашэнка, сыходзь!”.

У кастрычніку 2014 году Рубцова асудзілі на два з паловай гады абмежаваньня волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, абвінаваціўшы ў абразе судзьдзі.

На „хіміі” Рубцоў адмаўляўся працаваць, патрабуючы годны заробак, і трымаў галадоўку. Ён зрабіў сабе на грудзях тату „Лукашэнка, сыходзь”. 28 траўня 2015 году суд прыгаварыў Рубцова да двух гадоў калёніі агульнага рэжыму. Але 22 жніўня яго ў ліку іншых палітвязьняў памілаваў сваім указам Аляксандр Лукашэнка.

Пасьля гэтага Юрый Рубцоў папрасіў палітычны прытулак у Нямеччыне, рашэньня давялося чакаць каля году. Яно аказалася не на карысьць былога беларускага палітвязьня, але ён вырашыў падаць апэляцыю на адмову.

Юрый Рубцоў жыве ў Нюрнбэргу, працуе памочнікам хатняга майстра.

„Па рашэньні суду, мне дазволена жыць у Нямеччыне ў статусе бежанца яшчэ на працягу трох гадоў, – кажа былы палітвязень. – Гэта азначае, што мне будуць прадастаўлены новыя курсы па вывучэньні нямецкай мовы не два разы на тыдзень па дзьве гадзіны, а ўжо пяць дзён на тыдзень па восем гадзін. Акрамя гэтага, будзе дазволена здымаць кватэру, а пасьля заканчэньня курсаў працаваць без абмежаваньня ў заробку й працоўным часе”.

Са слоў суразмоўцы, ёсьць і шмат іншых нюансаў, але пра ўсё ён зможа даведацца толькі пасьля таго, як атрымае на рукі афіцыйныя паперы з суду.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт