Менчукі адстаялі яблыневы сад у Малінаўцы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.01.2019 10:39
Улады спынілі будаўніцтва забаўляльнага цэнтру пад ціскам грамадзкасьці.
Ілюстрацыйнае фотаFoto: pixabay.com/CC0
На сайце Petitions.by апублікаваны адказ намесьніка старшыні адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску Ўладзімера Танкевіча на зварот аб захаваньні зялёнай зоны ля вуліц Рафіева і Гарэцкага, які падпісалі 670 карыстальнікаў.
У сваім звароце жыхары горада зьвярнулі ўвагу на тое, што ў праекце дэталёвага плянаваньня раёну яблыневага саду прадугледжанае будаўніцтва «шматфункцыйнага культурна-відовішчнага цэнтру з паркоўкай». Аўтары пэтыцыі сьцьвярджалі, што актыўнае будаўніцтва ў раёне ўжо нашкодзіла зялёнай зоне: зьменшылася плошчу парку, павысяканыя дрэвы, зьнішчаная глеба, забруджаны вадаём. Менчукі запатрабавалі спыніць будаўніцтва.
Адміністрацыя раёну разглядзела зварот і пастанавіла выключыць з праекту «шматфункцыянальны цэнтар» у сувязі зь «незабясьпечанасьцю насельніцтва раёну азялененымі тэрыторыямі агульнага карыстаньня», а таксама наяўнасьцю аналягічных забаўляльных аб’ектаў паблізу і «адсутнасьцю зацікаўленасьці жыхароў раёну» у разьмяшчэньні аб’екту.
Паводле Радыё «Свабода»/юл