Logo Polskiego Radia
Print

Рэгіянальныя суполкі ВКонтакте пытаюць, ці хочуць беларусы далучыцца да Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.01.2019 16:28
Найгоршыя паказчыкі - у Віцебску: у мясцовых суполках больш за 40% рэспандэнтаў выступілі за аб’яднаньне з Расеяй.
Pixabay.com/Ronny K/CC0 Creative Commons

Рэгіянальныя суполкі ВКонтакте пытаюць у людзей, ці хочуць яны далучыцца да Расеі
У канцы 2018 году адразу дзясятак рэгіянальных суполак сацыяльнай сеткі ВКонтакте зьмясьцілі на сваіх старонках аднолькавыя апытаньні наконт таго, ці падтрымліваюць іх чытачы ўступленьне Беларусі ў склад Расеі.
Найгоршыя паказчыкі былі ў Віцебску. У мясцовых суполках больш за 40% рэспандэнтаў выступілі за аб’яднаньне. У Гомелі й Барысаве лічбы прыхільнікаў больш шчыльнай інтэграцыі таксама былі немалымі, але ўсё ж большасьць там выступала за захаваньне незалежнасьці.
Абсалютная большасьць менчукоў і берасьцейцаў выступілі за захаваньне самастойнасьці Беларусі.
Апытаньні працягваюць праводзіць і цяпер. Літаральна 9 студзеня такое пытаньне задала суполка «Лёзна». Гэта раённы цэнтар на мяжы з Расеяй у Віцебскай вобласьці.
Удзел у апытаньні ўзяло ўсяго 190 чалавек, але 43% выказаліся за далучэньне да Расіі. Прыхільнікаў незалежнасьці набралася толькі 33%. Яшчэ 24% адказалі, што ім усё адно.
Суполка «Тыповы Слонім» дадала да варыянтаў адзін вельмі радыкальны адказ для тых, хто са зброяй у руках гатовы падтрымліваць далучэньне Беларусі да Расіі. Агулам такіх патэнцыйных сэпаратыстаў набралася некалькі дзясяткаў (3%). За незалежнасьць Беларусі ў слонімскім пабліку выступіла больш за 63%. Агулам прагаласавала 730 чалавек.
500 чалавек прагаласавала ў суполцы «Інтрыгі. Лельчыцы». Дзьве траціны выступілі за незалежнасьць Беларусі, траціна – за далучэньне да ўсходняй суседкі. Адметна, што ва ўсіх гэтых апытаньнях варыянт далучэньня да Расеі ідзе першым.
У пабліку «Тыповы Бабруйск» галасы разьмеркаваліся наступным чынам: 47% за незалежнасьць, 42% – за далучэньне. Яшчэ каля 10% не змагла вызначыцца, чаго хоча больш.
Суполка «Рэчыца без цэнзуры» таксама зьмясьціла падобнае галасаваньне. Амаль 49% апытаных выступілі за Беларусь, 28% – за Расею. Вялікая колькасьць людзей (23%) вырашыла не падтрымліваць ні адзін з варыянтаў.

У канцы 2018 году адразу дзясятак рэгіянальных суполак сацыяльнай сеткі ВКонтакте зьмясьцілі на сваіх старонках аднолькавыя апытаньні наконт таго, ці падтрымліваюць іх чытачы ўступленьне Беларусі ў склад Расеі.

Найгоршыя паказчыкі былі ў Віцебску. У мясцовых суполках больш за 40% рэспандэнтаў выступілі за аб’яднаньне. У Гомелі й Барысаве лічбы прыхільнікаў больш шчыльнай інтэграцыі таксама былі немалымі, але ўсё ж большасьць там выступала за захаваньне незалежнасьці.

Абсалютная большасьць менчукоў і берасьцейцаў выступілі за захаваньне самастойнасьці Беларусі.

Апытаньні працягваюць праводзіць і цяпер. Літаральна 9 студзеня такое пытаньне задала суполка «Лёзна». Гэта раённы цэнтар на мяжы з Расеяй у Віцебскай вобласьці.

Удзел у апытаньні ўзяло ўсяго 190 чалавек, але 43% выказаліся за далучэньне да Расеі. Прыхільнікаў незалежнасьці набралася толькі 33%. Яшчэ 24% адказалі, што ім усё адно.

Суполка «Тыповы Слонім» дадала да варыянтаў адзін вельмі радыкальны адказ для тых, хто са зброяй у руках гатовы падтрымліваць далучэньне Беларусі да Расіі. Агулам такіх патэнцыйных сэпаратыстаў набралася некалькі дзясяткаў (3%). За незалежнасьць Беларусі ў слонімскім пабліку выступіла больш за 63%. Агулам прагаласавала 730 чалавек.

500 чалавек прагаласавала ў суполцы «Інтрыгі. Лельчыцы». Дзьве траціны выступілі за незалежнасьць Беларусі, траціна – за далучэньне да ўсходняй суседкі. Адметна, што ва ўсіх гэтых апытаньнях варыянт далучэньня да Расеі ідзе першым.

У пабліку «Тыповы Бабруйск» галасы разьмеркаваліся наступным чынам: 47% за незалежнасьць, 42% – за далучэньне. Яшчэ каля 10% не змагла вызначыцца, чаго хоча больш.

Суполка «Рэчыца без цэнзуры» таксама зьмясьціла падобнае галасаваньне. Амаль 49% апытаных выступілі за Беларусь, 28% – за Расею. Вялікая колькасьць людзей (23%) вырашыла не падтрымліваць ні адзін з варыянтаў.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт