Logo Polskiego Radia
Print

СМІ: Менск зьняў абмежаваньне на колькасьць дыпляматаў з ЗША

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.01.2019 09:21
У адносінах Беларусі і ЗША наступае адліга.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

СМІ: Менск зьняў абмежаваньне на колькасьць дыпляматаў з ЗША, якія могуць працаваць у Беларусі
У адносінах Беларусі і ЗША наступае адліга. Да такой высновы прыходзіць FP, камэнтуючы рашэньне афіцыйнага Менска аб зьняцьці абмежаваньня на колькасьць дыпляматаў з ЗША, якія могуць працаваць у нашай краіне.
Як адзначаецца, пра такое рашэньне памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Ўэсса Мітчэла праінфармаваў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Ўладзімір Макей.
Па меркаваньні выданьня, гэта «вялікі крок», які прывядзе да адлігі ў адносінах дзьвюх дзяржаў.
«У верасьні-кастрычніку беларуска-амэрыканскія адносіны атрымалі значны імпульс для свайго далейшага разьвіцьця. Падзеі аналізаванага пэрыяду ўпершыню даюць падставу казаць пра істотнае прасоўваньне на шляху нармалізацыі адносінаў», – адзначаюць экспэрты.
18 кастрычніка выступаючы на канфэрэнцыі Атлянтычнага савета, Мітчэл фактычна абвясьціў аб новай стратэгіі Вашынгтона ў дачыненьні да рэгіёну. У сваёй прамове Мітчэл заявіў аб тым, што ЗША павінны вярнуцца да палітыкі актыўнай канкурэнцыі з Расеяй і Кітаем у рэгіёне.
Памочнік дзяржсакратара ЗША сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. На сустрэчах Мітчэл падкрэсьліў значэньне, якое ЗША надаюць пытаньню незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі. Ён таксама адзначыў, што ў ЗША разумеюць той посьпех, якога Беларусь дамаглася ў справе забесьпячэньня палітычнай стабільнасьці.

СМІ: Менск зьняў абмежаваньне на колькасьць дыпляматаў з ЗША, якія могуць працаваць у Беларусі. У адносінах Беларусі і ЗША наступае адліга. Да такой высновы прыходзіць FP, камэнтуючы рашэньне афіцыйнага Менска аб зьняцьці абмежаваньня на колькасьць дыпляматаў з ЗША, якія могуць працаваць у нашай краіне.

Як адзначаецца, пра такое рашэньне памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Ўэсса Мітчэла праінфармаваў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Ўладзімір Макей.

Па меркаваньні выданьня, гэта «вялікі крок», які прывядзе да адлігі ў адносінах дзьвюх дзяржаў.

«У верасьні-кастрычніку беларуска-амэрыканскія адносіны атрымалі значны імпульс для свайго далейшага разьвіцьця. Падзеі аналізаванага пэрыяду ўпершыню даюць падставу казаць пра істотнае прасоўваньне на шляху нармалізацыі адносінаў», – адзначаюць экспэрты.

18 кастрычніка выступаючы на канфэрэнцыі Атлянтычнага савета, Мітчэл фактычна абвясьціў аб новай стратэгіі Вашынгтона ў дачыненьні да рэгіёну. У сваёй прамове Мітчэл заявіў аб тым, што ЗША павінны вярнуцца да палітыкі актыўнай канкурэнцыі з Расеяй і Кітаем у рэгіёне.

Памочнік дзяржсакратара ЗША сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. На сустрэчах Мітчэл падкрэсьліў значэньне, якое ЗША надаюць пытаньню незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі. Ён таксама адзначыў, што ў ЗША разумеюць той посьпех, якога Беларусь дамаглася ў справе забесьпячэньня палітычнай стабільнасьці.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт