Logo Polskiego Radia
Print

Літаратурны музэй Багдановіча запрашае на вечарыну «Мой паэтычны дэбют»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.01.2019 09:01
Сустрэча прысьвечана 110-годзьдзю паэтычнага дэбюту ў друку клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Плякат Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча

Назіраючы за вядомымі спартоўцамі падчас чэмпіянатаў, наўрад ці хто
задумваецца пра тое, як выглядалі іх першыя спробы ў абраным кірунку.
Чытаючы творы вядомага пісьменьніка, таксама наўрад ці нехта задумваецца
пра тое, якімі былі яго першыя літаратурныя крокі: у кімсьці маглі адразу
заўважыць патэнцыял, а да намаганьняў іншага паставіцца даволі скептычна.
18 студзеня 2019 г. а 19-й гадзіне Літаратурны музэй Максіма
Багдановіча запрашае ўсіх ахвотных на вечарыну «Мой паэтычны дэбют».
Сустрэча прысьвечана 110-годзьдзю паэтычнага дэбюту ў друку клясыка
беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (газэта «Наша Ніва» №1 за 1909
год, верш «Над магілай»). Гісторыя прызнанага майстра беларускага слова не
была пазбаўлена нюансаў, пра якія якраз і можна будзе даведацца на
вечарыне. Яе гасьцямі стануць вядомыя беларускія паэты розных пакаленьняў:
Адам Глобус, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч, Віктар Лупасін,
Уладзь Лянкевіч, Віка Трэнас, Юля Цімафеева, Георгій Барташ, Тацьцяна
Сьветашова.
Кожны з іх распавядзе гісторыю свайго паэтычнага дэбюту ў друку і
падзеліцца тым, як сёньня ўспрымае гэтую падзею.
Месца правядзеньня: Літаратурны музэй Максіма Багдановіча (г.Менск,
вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесьце).
Дата і час: 18 студзеня, пачатак 19-й гадзіне.
Уваход вольны.
https://lit-bel.org/afisha/moy-paetychny-debyut/

Назіраючы за вядомымі спартоўцамі падчас чэмпіянатаў, наўрад ці хтозадумваецца пра тое, як выглядалі іх першыя спробы ў абраным кірунку.

Чытаючы творы вядомага пісьменьніка, таксама наўрад ці нехта задумваеццапра тое, якімі былі яго першыя літаратурныя крокі: у кімсьці маглі адразузаўважыць патэнцыял, а да намаганьняў іншага паставіцца даволі скептычна.

18 студзеня 2019 г. а 19-й гадзіне Літаратурны музэй Максіма Багдановіча запрашае ўсіх ахвотных на вечарыну «Мой паэтычны дэбют».

Сустрэча прысьвечана 110-годзьдзю паэтычнага дэбюту ў друку клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (газэта «Наша Ніва» №1 за 1909 год, верш «Над магілай»). Гісторыя прызнанага майстра беларускага слова небыла пазбаўлена нюансаў, пра якія якраз і можна будзе даведацца навечарыне.

Яе гасьцямі стануць вядомыя беларускія паэты розных пакаленьняў: Адам Глобус, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч, Віктар Лупасін, Уладзь Лянкевіч, Віка Трэнас, Юля Цімафеева, Георгій Барташ, ТацьцянаСьветашова.

Кожны з іх распавядзе гісторыю свайго паэтычнага дэбюту ў друку іпадзеліцца тым, як сёньня ўспрымае гэтую падзею.

Месца правядзеньня: Літаратурны музэй Максіма Багдановіча (г.Менск,вул. М. Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесьце). Дата і час: 18 студзеня, пачатак 19-й гадзіне. Уваход вольны.

lit-bel.org/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт