Больш за 550 тысяч беларусаў патэлефанавалі на «гарачую лінію» Дзеда Мароза
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.01.2019 16:45
Больш за ўсё беларусы тэлефанавалі Дзеду Марозу 24, 25 і 31 снежня.
Анна Пятроўская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Больш за 550 тысяч беларусаў патэлефанавалі на «гарачую лінію» Дзеда Мароза падчас зімовых сьвятаў
У канцы сьнежня і пачатку студзеня для абанентаў МТС працавала бясплатная «гарачая лінія» для званкоў Дзеду Марозу.
Больш за ўсё беларусы тэлефанавалі Дзеду Марозу 24, 25 і 31 снежня. Самы папулярны час для званкоў: з 18 да 19 гадзіны. Больш за ўсё званкоў паступіла з Берасьця, на другім месцы - Горадня, на трэцім - Менск. Актыўна размаўлялі з казачным персанажам жыхары Віцебска, Баранавіч, Мазыра, Оршы, Ліды, Кобрына і Наваполацка.
Часьцей за ўсё з Дзедам Марозам размаўлялі дзеці ва ўзросьце ад 5 да 10 гадоў, але на «гарачую лінію» тэлефанавалі й дарослыя.
Адной з задач сьвяточнай кампаніі было дапамагчы бацькам даведацца, пра што мараць дзеці: пасьля размовы на тэлефонны нумар, з якога быў зьдзейсьнены званок, абанэнтам прыходзіла SMS са спасылкай на аўдыёзапіс размовы.
У топе падарункаў, якія хацелі б атрымаць дзеці на новы год: цацкі, гаджэты, спартыўны рыштунак і хатнія жывёлы. Дарослыя загадвалі здароўе, таксама часта гучалі пажаданьні знайсьці сваю другую палавінку.
«Гарачая лінія» Дзеда Мароза працавала ў МТС з 21 сьнежня 2018 га па 10 студзеня 2019 года.
telegraf.by/яс