Logo Polskiego Radia
Print

Пасольства Польшчы адкрые кнігу спачуваньняў у сувязі з забойствам мэра Гданьска

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.01.2019 14:23
Пакінуць запіс у кнізе ў пасольстве можна будзе з 10.00 да 15.00 21 студзеня.
Труна зь целам Паўла АдамовічаТруна зь целам Паўла АдамовічаPAP/Adam Warżawa

Пасольства Польшчы адкрые ў Менску кнігу спачуваньняў у сувязі з забойствам мэра Гданьска
У пасольстве Польшчы ў Беларусі будзе адкрытая кніга спачуваньняў у сувязі з забойствам мэра Гданьска Паўла Адамовіча. Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства.
У сувязі са сьмерцю Адамовіча прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў рашэньне абвясьціць нацыянальную жалобу з 17.00 18 студзеня да 19.00 19 студзеня.
Пакінуць запіс у кнізе спачуваньняў у пасольстве можна будзе з 10.00 да 15.00 21 студзеня. Адрас пасольства: Менск, вул. Змітрака Бядулі, 11 (10-ты паверх).
Мэр Гданьска Павел Адамовіч быў паранены нажом падчас дабрачыннага канцэрта ўвечары 13 студзеня. Калі ён быў на сцэне, туды забег раней судзімы 27-гадовы мясцовы жыхар і некалькі разоў ударыў мэра нажом. Злачынец пракрычаў у мікрафон, што гэта помста за нібыта несправядлівы турэмны тэрмін.
Адамовіч памёр у бальніцы 14 студзеня. Ён кіраваў Гданьскам 20 гадоў. На апошніх мясцовых выбарах, якія прайшлі ў мінулым годзе, ён заручыўся падтрымкай 65% насельніцтва.

У пасольстве Польшчы ў Беларусі будзе адкрытая кніга спачуваньняў у сувязі з забойствам мэра Гданьска Паўла Адамовіча. Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства.

У сувязі са сьмерцю Адамовіча прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў рашэньне абвясьціць нацыянальную жалобу з 17.00 18 студзеня да 19.00 19 студзеня.

Пакінуць запіс у кнізе спачуваньняў у пасольстве можна будзе з 10.00 да 15.00 21 студзеня. Адрас пасольства: Менск, вул. Змітрака Бядулі, 11 (10-ты паверх).

Мэр Гданьска Павал Адамовіч быў паранены нажом падчас дабрачыннага канцэрта ўвечары 13 студзеня. Калі ён быў на сцэне, туды забег раней судзімы 27-гадовы мясцовы жыхар і некалькі разоў ударыў мэра нажом. Злачынец пракрычаў у мікрафон, што гэта помста за нібыта несправядлівы турэмны тэрмін.

Адамовіч памёр у бальніцы 14 студзеня. Ён кіраваў Гданьскам 20 гадоў. На апошніх мясцовых выбарах, якія прайшлі ў мінулым годзе, ён заручыўся падтрымкай 65% насельніцтва.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт