Logo Polskiego Radia
Print

Затрыманьні анархістаў у Менску за дзёрзкае графіці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.01.2019 10:02
Вядома, што сярод затрыманых – Дзьмітрый Паліенка і Яўген Чуліцкі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Затрыманьні анархістаў у Менску за дзёрзкае графіці
У Менску 21 студзеня былі затрыманыя некалькі актывістаў анархічнага руху. Вядома, што сярод затрыманых – Дзьмітрый Паліенка і Яўген Чуліцкі. Узбуджана крымінальная справа за нанясеньне графіці па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці).
Арт. 341 КК: Апаганьваньне будынкаў ці іншых збудаваньняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаваньне маёмасьці на грамадзкім транспарце або ў іншых грамадзкіх месцах пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства – караюцца грамадзкімі працамі, або штрафам, або арыштам на тэрмін да 3 месяцаў.
Увесь учорашні дзень, як паведамляе ў сацыяльных сетках Марына Касінерава, затрыманыя правялі ў РУУС Заводскага раёна і Сьледчым камітэце. Толькі вечарам зьявілася інфармацыя, што яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Прыкладна ў 10 гадзін раніцы на кватэры ў Яўгена Чуліцкага адбыўся ператрус, які праводзілі чатыры супрацоўнікі сьледчых органаў. Былі забраныя ноўтбук і некалькі тэлефонаў.
Па папярэдняй інфармацыі, былога палітвязьня Зьміцера Паліенка з сябрамі вінавацяць, што яны нібы 22 сьнежня мінулага года нанесьлі графіці «Менты забіваюць людзей» на сьцяну аднаго з гарадзкіх будынкаў на вуліцы Ахоцкай.
Між тым, у Тэлеграм-канале Волна projekt. паведамляецца аб тым, што аднаму з анархістаў – Івану Комару ўдалося зьбегчы ад супрацоўнікаў міліцыі, якія чакалі яго каля дзьвярэй пад’езда. Пакуль ягоны лёс невядомы.
22 студзеня бацька затрыманага Яўгена Чуліцкага пацьвердзіў, што яго сын знаходзіцца ў ІЧУ у статусе падазраванага па артыкуле 341 КК РБ. Ён чакае сустрэчы з адвакатам.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт