Logo Polskiego Radia
Print

Удзельнікаў акцыі памяці Міхася Жызьнеўскага пакаралі штрафамі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.01.2019 16:02
Пасьля акцыі міліцыянты ў цывільным затрымалі Нікалайчык і Урбановіча, ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.
Polskie Radio dla Zagranicy/A.Rybałt

Удзельнікаў акцыі памяці Міхася Жызьнеўскага пакаралі штрафамі
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і грамадзкую актывістку Вольгу Нікалайчык штрафам за акцыю памяці Міхася Жызьнеўскага, што адбылася 22 студзеня ля помніку Тарасу Шаўчэнку.
Вольга Нікалайчык атрымала 40 базавых велічыняў штрафу (1020 рублёў), Дзяніс Урбановіч – 50 базавых велічыняў (1275 рублёў). Пра гэта паведаміў у «Facebook» актывіст Максім Вінярскі.
Акцыя прымеркаваная да гадавіны гібелі на Майдане Жызьнеўскага адбылася ўвечары 22 студзеня, у ёй прынялі ўдзел 7 чалавек. Актывісты прынесьлі да помніку Тарасу Шаўчэнку фота Жызьнеўскага, запалілі зьнічкі, а таксама выступілі з кароткімі прамовамі. Пасьля акцыі міліцыянты ў цывільным затрымалі Нікалайчык і Урбановіча, ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.
https://belsat.eu/news/udzelnikau-aktsyi-pamyatsi-mihasya-zhyzneuskaga-pakarali-shtrafami/


Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і грамадзкую актывістку Вольгу Нікалайчык штрафам за акцыю памяці Міхася Жызьнеўскага, што адбылася 22 студзеня ля помніку Тарасу Шаўчэнку.

Вольга Нікалайчык атрымала 40 базавых велічыняў штрафу (1020 рублёў), Дзяніс Урбановіч – 50 базавых велічыняў (1275 рублёў). Пра гэта паведаміў у «Facebook» актывіст Максім Вінярскі.

Акцыя прымеркаваная да 5 гадавіны гібелі на Майдане Жызьнеўскага адбылася ўвечары 22 студзеня, у ёй прынялі ўдзел 7 чалавек. Актывісты прынесьлі да помніку Тарасу Шаўчэнку фота Жызьнеўскага, запалілі зьнічкі, а таксама выступілі з кароткімі прамовамі. Пасьля акцыі міліцыянты ў цывільным затрымалі Нікалайчык і Урбановіча, ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт