Logo Polskiego Radia
Print

Украіна западозрыла Беларусь у забруджваньні Дняпра

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.01.2019 12:56
Паказьнікі адпавядаюць нарматывам для водных аб’ектаў рыбагаспадарчага прызначэньня, аднак колькасьць жалеза перавышае норму ў 3,2 раза, а марганцу — у 6,2 раза.
ДняпроДняпроPhoto: Artem_Apukhtin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна западозрыла Беларусь у забруджваньні Дняпра
24 студзень 2019, 12:31
Сьветлагорскі завод беленай цэлюлёзы, архіўнае фота, зь якога ў Беразіну былі скінутыя адкіды
Сьветлагорскі завод беленай цэлюлёзы, архіўнае фота, зь якога ў Беразіну былі скінутыя адкіды
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Украіна зьвярнулася да беларускіх уладаў з просьбай даць актуальную інфармацыю пра магчымае забруджваньне ракі Бярэзіны, якая зьяўляецца правым прытокам Дняпра, паведамляе прэс-служба ўкраінскага Міністэрства экалёгіі і прыродных рэсурсаў.
Паводле прэс-службы, падставай для звароту стала распаўсюджаная ў СМІ інфармацыя пра забруджваньне небясьпечнымі рэчывамі ракі Бярэзіны, якая працякае на тэрыторыі Беларусі і зьяўляецца правым прытокам ракі Дняпра (1/5 вады ў Дняпро паступае менавіта зь Бярэзіны).
У міністэрстве сказалі, што 21 студзеня ўкраінскія спэцыялісты зрабілі пробы вады Дняпра на мяжы зь Беларусьсю. Згодна з вынікамі аналізаў, значэньні асноўных гідрахімічных паказьнікаў адпавядаюць нарматывам для водных аб’ектаў рыбагаспадарчага прызначэньня, аднак колькасьць жалеза перавышае норму ў 3,2 раза, а марганцу — у 6,2 раза. Іншыя паказьнікі якасьці вады ў Дняпры адпавядаюць аналягічнаму пэрыяду летась.
Завод сульфатнай беленай цэлюлёзы, Якімава Слабада
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Сьмярдзючы завод» пад Сьветлагорскам скідае адкіды ў Бярэзіну: «У іх там і кроў ідзе, і рукі гараць». ВІДЭА
Пытаньне будзе абмяркоўвацца на кансультацыі ўпаўнаважанага ад ураду Украіны з адказным ведамствам Беларусі. Цяпер украінскім водагаспадарчым арганізацыям, разьмешчаным у зоне патэнцыйнага ўзьдзеяньня забруджваньня, даручана ажыцьцяўляць пастаянны кантроль сытуацыі.
19 студзеня жыхары Сьветлагорску заўважылі, як з трубы цэлюлёзна-кардоннага камбінату ў раку Бярэзіну цячэ незразумелая вадкасьць і пена. З гэтай нагоды мясцовая жыхарка Алена Масьлюкова зьвярнулася ў раённае ўпраўленьне МНС, а таксама ў міліцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Бруд і пена з ачышчальных збудаваньняў выцеклі на тэрыторыю «сьмярдзючага заводу» пад Сьветлагорскам
Улады Сьветлагорскага раёну і адміністрацыя заводу беленай цэлюлёзы запэўніваюць, што пасьля выпадку з адкідамі трымаюць сытуацыю пад кантролем. Тым часам на прадпрыемства прыбыў віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ігар Ляшэнка.
Супрацоўнік Сьветлагорскага заводу беленай цэлюлёзы, які прасіў не называць яго імя, паведаміў Свабодзе, што 19 студзеня на ачышчальныя збудаваньні прадпрыемства прыйшлі адкіды зь вялікім перавышэньнем канцэнтрацыі хімічных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца для варкі цэлюлёзы.

Украіна зьвярнулася да беларускіх уладаў з просьбай даць актуальную інфармацыю пра магчымае забруджваньне ракі Бярэзіны, якая зьяўляецца правым прытокам Дняпра, паведамляе прэс-служба ўкраінскага Міністэрства экалёгіі й прыродных рэсурсаў.

Паводле прэс-службы, падставай для звароту стала распаўсюджаная ў СМІ інфармацыя пра забруджваньне небясьпечнымі рэчывамі ракі Бярэзіны, якая працякае на тэрыторыі Беларусі й зьяўляецца правым прытокам ракі Дняпра (1/5 вады ў Дняпро паступае менавіта зь Бярэзіны).

У міністэрстве сказалі, што 21 студзеня ўкраінскія спэцыялісты зрабілі пробы вады Дняпра на мяжы зь Беларусьсю. Згодна з вынікамі аналізаў, значэньні асноўных гідрахімічных паказьнікаў адпавядаюць нарматывам для водных аб’ектаў рыбагаспадарчага прызначэньня, аднак колькасьць жалеза перавышае норму ў 3,2 раза, а марганцу — у 6,2 раза. Іншыя паказьнікі якасьці вады ў Дняпры адпавядаюць аналягічнаму пэрыяду летась.

Пытаньне будзе абмяркоўвацца на кансультацыі ўпаўнаважанага ад ураду Ўкраіны з адказным ведамствам Беларусі. Цяпер украінскім водагаспадарчым арганізацыям, разьмешчаным у зоне патэнцыйнага ўзьдзеяньня забруджваньня, даручана ажыцьцяўляць пастаянны кантроль сытуацыі.

19 студзеня жыхары Сьветлагорску заўважылі, як з трубы цэлюлёзна-кардоннага камбінату ў раку Бярэзіну цячэ незразумелая вадкасьць і пена. З гэтай нагоды мясцовая жыхарка Алена Масьлюкова зьвярнулася ў раённае ўпраўленьне МНС, а таксама ў міліцыю.

Улады Сьветлагорскага раёну і адміністрацыя заводу беленай цэлюлёзы запэўніваюць, што пасьля выпадку з адкідамі трымаюць сытуацыю пад кантролем. Тым часам на прадпрыемства прыбыў віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ігар Ляшэнка.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт