Logo Polskiego Radia
Print

Ярмошына: Прэзыдэнт можа агучыць дату выбараў падчас пасланьня парлямэнту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.01.2019 13:44
Пасланьне чакаецца ў 20-х чыслах красавіка 2019 года.
www.pixabay.com/CC0

Ярмошына: Прэзыдэнт можа агучыць дату выбараў падчас пасланьня парлямэнту
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына не выключае, што папярэдняя дата правядзеньня чарговых выбарчых кампаній у краіне можа быць агучана падчас пасланьня прэзыдэнта парлямэнту.
Чарговыя парлямэнцкая і прэзыдэнцкая кампаніі ў Беларусі супадаюць. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй краіны, яны павінны прайсьці не пазьней за восень 2020 года. Неаднаразова выказваліся прагнозы, як з боку вышэйшага кіраўніцтва краіны, так і на экспэртным узроўні, што гэтыя дзьве электаральныя кампаніі «разьвядуць па часе».
Пасланьне чакаецца ў 20-х чыслах красавіка 2019 года. Паводле слоў Ярмошынай, у гэтым пасланьні можа прагучаць і тое, у якой чарговасьці мэтазгодна правесьці парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары.
Кажучы пра тое, калі можа прайсьці першая з двух выбарчых кампаній, кіраўнік ЦВК удакладніла, што гэта можа быць «восень альбо позьняя восень 2019 года«. Пры гэтым яна адзначыла, што пакуль не прынятае рашэньне аб тым, якія з выбараў пройдуць першымі – прэзыдэнцкія або парлямэнцкія.
Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама падкрэсьліла, што дата выбараў прызначаецца заўсёды з улікам комплексу ўмоў – прычым ня толькі палітычных, сацыяльных, але і сэзонных.
Ярмошына ўдакладніла, што, у адпаведнасьці з заканадаўствам, чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі павінны прайсьці не пазьней за 6 верасьня 2020 года, а чарговыя прэзыдэнцкія выбары – не пазьней за 20 жніўня 2020 года.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына не выключае, што папярэдняя дата правядзеньня чарговых выбарчых кампаній у краіне можа быць агучана падчас пасланьня прэзыдэнта парлямэнту.

Чарговыя парлямэнцкая і прэзыдэнцкая кампаніі ў Беларусі супадаюць. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй краіны, яны павінны прайсьці не пазьней за восень 2020 года. Неаднаразова выказваліся прагнозы, як з боку вышэйшага кіраўніцтва краіны, так і на экспэртным узроўні, што гэтыя дзьве электаральныя кампаніі «разьвядуць па часе».

Пасланьне чакаецца ў 20-х чыслах красавіка 2019 года. Паводле слоў Ярмошынай, у гэтым пасланьні можа прагучаць і тое, у якой чарговасьці мэтазгодна правесьці парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары.

Кажучы пра тое, калі можа прайсьці першая з двух выбарчых кампаній, кіраўнік ЦВК удакладніла, што гэта можа быць «восень альбо позьняя восень 2019 года». Пры гэтым яна адзначыла, што пакуль не прынятае рашэньне аб тым, якія з выбараў пройдуць першымі – прэзыдэнцкія або парлямэнцкія.

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама падкрэсьліла, што дата выбараў прызначаецца заўсёды з улікам комплексу ўмоў – прычым ня толькі палітычных, сацыяльных, але і сэзонных.

Ярмошына ўдакладніла, што, у адпаведнасьці з заканадаўствам, чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі павінны прайсьці не пазьней за 6 верасьня 2020 года, а чарговыя прэзыдэнцкія выбары – не пазьней за 20 жніўня 2020 года.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт