У Менску зноў затрымалі былога палітвязьня Зьмітра Паліенку
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        30.01.2019 09:47
                    
                    Зьмітру Паліенку 24 гады, ён былы палітвязень, летась выйшаў на волю пасьля паўтара года знаходжаньня ў зьняволеньні. 
                
                         Зьміцер Паліенка. Фота: праваабарончы цэнтр "Вясна". Фота: праваабарончы цэнтр "Вясна"/spring96.org
Зьміцер Паліенка. Фота: праваабарончы цэнтр "Вясна". Фота: праваабарончы цэнтр "Вясна"/spring96.org
                     
У Менску зноў затрымалі былога палітвязьня Зьмітра Паліенку
У Мінску зноў затрымалі былога палітвязьня Зьмітра Паліенку. Здарылася гэта ўвечары ў аўторак. Пратакол на Паліенку склалі за «выраб, распаўсюд і (альбо) захаваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў» – на сваёй старонцы ў Facebook анархіст зьмяшчаў фота, на якім прысутнічаў надпіс з рэспубліканскага сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ноч ён правёў за кратамі, а 30 студзеня можа адбыцца суд.
Зьмітру Паліенку 24 гады. Ён былы палітвязень, летась выйшаў на волю пасьля паўтара года знаходжаньня ў зьняволеньні. 21 студзеня Паліенку, а таксама анархістаў Яўгена Чуліцкага і Насту Гусеву, затрымлівалі па падазрэньні ў стварэньні антыміліцэйскага графіці ў Мінску. Была распачата крымінальная справа (па факце «апаганьваньня будынкаў і псаваньня маёмасьці»), але праз 72 гадзіны маладых людзей адпусьцілі.

euroradio.fm/эж