Logo Polskiego Radia
Print

Барысаўчанін прадаваў у інтэрнэце неіснуючыя тавары

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.01.2019 13:22
Устаноўлена ўжо больш за 40 пацярпелых.
www.instatnte.pl

Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Барысаўскага РУУС Яна Каржавін.

Жыхар горада Барысава са жніўня 2018 гады стаў разьмяшчаць у інтэрнэце аб'явы аб продажы патрыманых рэчаў. Прадаваў мабільныя тэлефоны, бытавую тэхніку, будаўнічыя інструмэнты і многае іншае.

Набыць тавар прапаноўвалася шляхам перасылкі па пошце, а абавязковай умовай куплі была перадаплата, якую прапаноўвалася пералічыць на банкаўскую картку альбо на абанэнцкі нумар. Цэны былі ніжэй рынкавага кошту тавараў, таму пакупнікоў было шмат.

«Пасьля пералічэньня грошай зламысьнік некаторы час прыдумляў прычыны, чаму ён да гэтага часу не адправіў тавар, а ўжо потым зьнікаў, адключаў мабільны тэлефон», - распавяла Яна Каржавін.

Сярод пацярпелых пакупнікі з Менска, Барысава, Ліды, Рэчыцы, Магілёва, Вілейкі і іншых гарадоў. У агульным барысаўчанін падманным шляхам займеў больш як Br2 тыс. Атрыманыя грошы траціў на асабістыя патрэбы.

Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.209 КК (махлярства).

belta.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт