Logo Polskiego Radia
Print

Казахстан будзе супрацоўнічаць зь Беларусяй у галіне вытворчасьці ўзбраеньня

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.01.2019 17:44
Гэта тычыцца, у першую чаргу, вызваленьня ад ліцэнзаваньня ваенна-тэхнічнай прадукцыі і паслуг.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакphoto:pixabay.com/Creative Commons CC0

Казахстан плянуе зборку кулямётаў ў Беларусі. Ніжняя палата парлямэнту Казахстана ўхваліла праект закона аб ратыфікацыі міжурадавага беларуска-казахстанскага пагадненьня аб вытворчай і навукова-тэхнічнай каапэрацыі арганізацый абаронных галін прамысловасьці.

Пагадненьне прадугледжвае стварэньне спрыяльных умоў для супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі абароннай прамысловасьці Беларусі і Казахстана.

«Гэта тычыцца, у першую чаргу, вызваленьня ад ліцэнзаваньня увазімай ваенна-тэхнічнай прадукцыі і паслуг, што значна скароціць тэрміны іх паставак. Станоўчы эфэкт для Казахстана заключаецца, па-першае, у павелічэньні вытворчасьці ваеннай прадукцыі шляхам узаемных паставак камплектуючых і матэрыялаў. Па-другое, у абмене вопытам паміж абароннымі прадпрыемствамі. Па-трэцяе, у правядзеньні сумесных навуковых дасьледаваньняў у мэтах стварэньня новых відаў узбраеньня і ваеннай тэхнікі, а таксама мадэрнізацыі існуючай », - сказаў намесьнік міністра абароннай і аэракасмічнай прамысловасьці Казахстана Аманіяз Ержанаў.

Чыноўнік удакладніў, што ў пагадненьні прадугледжаны пытаньні аб зборцы ў Беларусі кулямётаў, якія выпускаюць на адным з заводаў Казахстана.

www.naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт