Logo Polskiego Radia
Print

Доўг за электрычнасьць і цяпло вырас на 13,5 мільёнаў рублёў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.02.2019 16:12
Запазычанасьць за пастаўленую беларускім спажыўцам энэргію на 1 студзеня склала 1 млрд 72,3 рублёў.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Доўг за электрычнасьць і цяпло вырас на 13,5 мільёнаў рублёў
Запазычанасьць за пастаўленую беларускім спажыўцам электрычную і цеплавую энэргію на 1 студзеня 2019 года склала 1 млрд 72,3 рублёў, паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.
На 1 сьнежня доўг складаў 1 млрд 58,8 млн руб. Такім чынам, за месяц агульная запазычанасьць спажыўцоў энэргетыкам вырасла на 13,5 млн руб.
За 2018 год спажыўцам пастаўлена электрычнай і цеплавой энэргіі на суму 8,912 млрд. рублёў. Аплачана 98,4% паставак.
Арганізацыі канцэрна Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта аплацілі пастаўленую ім энэргію на 99,5%, канцэрна «Беллегпрам» – 98,4%, Мінбудархітэктуры – 97,8%, Белкаапсаюза – 96,5%, Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі – 95,3%, Мінсельгасхарча – 92,3%.
Не разьлічыліся цалкам за пастаўленую ў мінулым годзе энэргію арганізацыі камунальнай формы ўласнасьці ні ў адной з абласьцей, а таксама ў Менску. Узровень аплаты ў Берасьцейскай вобласьці склаў 98,3%, у Менску – 96,7%, Гарадзенскай вобласьці – 96,5%, Магілёўскай – 92,9%, Віцебскай – 92,1%, Гомельскай – 90,2%, Менскай – 89,1%.
У сьнежні энэргетыкі паставілі электрычнасьці і цяпла на 897,8 млн рублёў, спажыўцы аплацілі 98,4% пастаўленай энэргіі. Арганізацыі Мінсельгасхарча разьлічыліся на 99,4%, Белкаапсаюза – 94,9%, НАН Беларусі – 92,8%, «Беллегпрама» – 88,9%.
Цалкам за пастаўленую ў сьнежні энэргію разьлічыліся толькі арганізацыі камунальнай уласнасьці Менскай вобласьці. У Берасьцейскай вобласьці заплацілі за 98,2% энэргіі, у Гарадзенскай – 97,4%, Магілёўскай – 96,4%, Віцебскай – 96,3%, у Менску – 95,4%, Гомельскай вобласьці – 91,1%.

Запазычанасьць за пастаўленую беларускім спажыўцам электрычную і цеплавую энэргію на 1 студзеня 2019 года склала 1 млрд 72,3 рублёў, паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.

На 1 сьнежня доўг складаў 1 млрд 58,8 млн руб. Такім чынам, за месяц агульная запазычанасьць спажыўцоў энэргетыкам вырасла на 13,5 млн руб.За 2018 год спажыўцам пастаўлена электрычнай і цеплавой энэргіі на суму 8,912 млрд. рублёў. Аплачана 98,4% паставак.

Арганізацыі канцэрна Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта аплацілі пастаўленую ім энэргію на 99,5%, канцэрна «Беллегпрам» – 98,4%, Мінбудархітэктуры – 97,8%, Белкаапсаюза – 96,5%, Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі – 95,3%, Мінсельгасхарча – 92,3%.

Не разьлічыліся цалкам за пастаўленую ў мінулым годзе энэргію арганізацыі камунальнай формы ўласнасьці ні ў адной з абласьцей, а таксама ў Менску. Узровень аплаты ў Берасьцейскай вобласьці склаў 98,3%, у Менску – 96,7%, Гарадзенскай вобласьці – 96,5%, Магілёўскай – 92,9%, Віцебскай – 92,1%, Гомельскай – 90,2%, Менскай – 89,1%.

У сьнежні энэргетыкі паставілі электрычнасьці і цяпла на 897,8 млн рублёў, спажыўцы аплацілі 98,4% пастаўленай энэргіі. Арганізацыі Мінсельгасхарча разьлічыліся на 99,4%, Белкаапсаюза – 94,9%, НАН Беларусі – 92,8%, «Беллегпрама» – 88,9%.

Цалкам за пастаўленую ў сьнежні энэргію разьлічыліся толькі арганізацыі камунальнай уласнасьці Менскай вобласьці. У Берасьцейскай вобласьці заплацілі за 98,2% энэргіі, у Гарадзенскай – 97,4%, Магілёўскай – 96,4%, Віцебскай – 96,3%, у Менску – 95,4%, Гомельскай вобласьці – 91,1%.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт