Logo Polskiego Radia
Print

Пасьля выхаду ЗША з ДРСМД Расея не плянуе разьмяшчаць ракеты ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.02.2019 17:17
Заявіў спэцпрадстаўнік прэзыдэнта Расеі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Беларусьсю Міхаіл Бабіч.
Pixabay.com/Ronny K/CC0 Creative Commons

Пасьля выхаду ЗША з ДРСМД Расея не плянуе разьмяшчаць ракеты ў Беларусі
Заявіў спэцпрадстаўнік прэзыдэнта Расеі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Беларусьсю Міхаіл Бабіч.
Расея не плянуе разьмяшчаць у Беларусі свае ракеты ў адказ на выхад ЗША з Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД). З такой заявай перад журналістамі выступіў спэцпрадстаўнік прэзыдэнта Расеі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Беларусьсю, амбасадар Міхаіл Бабіч, перадае ТАСС.
Па словах дыплямата, у разьмяшчэньні ракет на тэрыторыі Беларусі няма ваеннай неабходнасьці. „Дзеючая канфігурацыя нашай сумеснай ваеннай групоўкі дазваляе вырашыць любыя ваенныя задачы, зыходзячы з тых пунктаў дысьлякацыі, дзе знаходзяцца нашы сродкі ўдару ў адказ, не прасоўваючы іх ні на якую іншую тэрыторыю”, - удакладніў Бабіч.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт