Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ноччу ў Беларусі могуць узьнікнуць перабоі з тэлефоннай сувязьзю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.02.2019 16:07
У выпадку адсутнасьці тэлефаніі людзі могуць тэлефанаваць у экстранныя службы з тэлефонаў мабільных апэратараў, рэкамэндуюць у «Белтэлекаме».
pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёньня ноччу ў Беларусі могуць узьнікнуць перабоі з тэлефоннай сувязьзю
Сёньня ноччу ў жыхароў Беларусі могуць узьнікнуць праблемы з тэлефоннай сувязьзю, папярэджвае «Белтэлекам». З-за правядзеньня работ на сетках магчымыя перапынкі зь сувязьзю, працягласьць якіх можа дасягаць 10 хвілін.
Прадстаўнікі «Белтэлекаму» паведамілі ў Twitter, што ноччу 12 лютага можа адсутнічаць тэлефонная сувязь у сеткі IMS/NGN (лічбавая сувязь). З 01:00 да 6:00 будуць праводзіцца тэхнічныя працы.
Працягласьць перапынкаў можа складаць да дзесяці хвілін. У выпадку адсутнасьці тэлефаніі людзі могуць тэлефанаваць у экстранныя службы (МНС, міліцыю, хуткую дапамогу, газавую службу) з тэлефонаў мабільных апэратараў, рэкамэндуюць у «Белтэлекаме».

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт