Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пакажуць фільм пра Чэслава Немэна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2019 08:34
Фільм «Сон пра Варшаву» быў створаны ў 2014 годзе, у 10-ую гадавіну сьмерці легендарнага артыста.

/

15 лютага 2019 г. (пятніца) а 17-ай гадзіне ў кінатэатры «Цэнтральны» (г. Менск, пр-т. Незалежнасьці, 13) адбудзецца паказ дакумэнтальнага фільма польскага рэжысэра Кшыштафа Магоўскага «Сон пра Варшаву» (Польшча, 2014 г.). Уваход па запрашэньнях.
Спэцыяльны паказ поўнамэтражнай біяграфічнай дакумэнтальнай стужкі «Сон пра Варшаву» польскага рэжысёра Кшыштафа Магоўскага прысьвячаецца 80-годьдзю з дня нараджэньня Чэслава Немэна – куміра многіх пакаленьняў, кампазытара, вакаліста, паэта, які стварыў свой непаўторны музычны сьвет і стаў сымбалем цэлай эпохі ў гісторыі музыкі.
Чэслаў Юліюш Выджыцкі (творчы псэўданім Чэслаў Немэн) нарадзіўся ў вёсцы Старыя Васілішкі (цяпер Шчучынскі раён, Гарадзенскай вобл.) 16 лютага 1939 г. Тут прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады да ад'езду сямʼі Выджыцкіх у Польшчу ў 1958 годзе. У 2010 г. у Старых Васілішках адкрыўся музэй Чэслава Немэна – адзіны ў сьвеце музэй рок-музыканта ў яго родным доме.
Фільм «Сон пра Варшаву» быў створаны ў 2014 годзе, у 10-ую гадавіну сьмерці легендарнага артыста, які памёр у студзені 2004 года. У фільме выкарыстана шмат раней невядомых архіўных матэрыялаў, якія праліваюць новае сьвятло на жыцьцё Чэслава Немэна. Пра гэта маляўніча расказваюць чальцы яго сямʼі, сябры-музыканты, музычныя крытыкі і журналісты – агулам больш за 50 асобаў – і ўсё гэта на фоне культурнай палітыкі Польскай Народнай Рэспублікі, адказнай за зьменлівасьць яго карʼеры ў залежнасьці ад сымпатыі тагачасных уладаў і крытыкі.
Фільм насычаны музыкай Немэна, які па апытаньнях штотыднёвіка «Палітыка» ў 1999 годзе быў абвешчаны Музыкантам Усіх Часоў. Гэта быў чалавек-установа, адзін з нямногіх, хто бесьперапынна ствараў для чатырох пакаленьняў палякаў. Яго творчасьць ня толькі зьяўляецца канонам польскай песьні і вечным натхненьнем для маладых артыстаў, яна ўзьвяла папулярную музыку ў ранг сапраўднага мастацтва і ўрасла ў польскую поп-культуру. Фільм К. Магоўскага пачынаецца са сцэны, калі са стадыёна клюба «Легія Варшава» разносіцца харавы сьпеў заўзятараў: «Я маю таксама, як ты, мой горад, а ў ім: найпрыгажэйшы мой сьвет, найпрыгажэйшыя дні...».
Аматары музыканта прыгадаюць сабе яго самыя вядомыя хіты, а старэйшыя гледачы – сваю маладосьць.
Фільм дэманструецца на беларускай мове.

15 лютага 2019 г. (пятніца) а 17-ай гадзіне ў кінатэатры «Цэнтральны» (г. Менск, пр-т. Незалежнасьці, 13) адбудзецца паказ дакумэнтальнага фільма польскага рэжысэра Кшыштафа Магоўскага «Сон пра Варшаву» (Польшча, 2014 г.). Уваход па запрашэньнях.

Спэцыяльны паказ поўнамэтражнай біяграфічнай дакумэнтальнай стужкі «Сон пра Варшаву» польскага рэжысёра Кшыштафа Магоўскага прысьвячаецца 80-годьдзю з дня нараджэньня Чэслава Немэна – куміра многіх пакаленьняў, кампазытара, вакаліста, паэта, які стварыў свой непаўторны музычны сьвет і стаў сымбалем цэлай эпохі ў гісторыі музыкі.

Чэслаў Юліюш Выджыцкі (творчы псэўданім Чэслаў Немэн) нарадзіўся ў вёсцы Старыя Васілішкі (цяпер Шчучынскі раён, Гарадзенскай вобл.) 16 лютага 1939 г. Тут прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады да ад'езду сямʼі Выджыцкіх у Польшчу ў 1958 годзе. У 2010 г. у Старых Васілішках адкрыўся музэй Чэслава Немэна – адзіны ў сьвеце музэй рок-музыканта ў яго родным доме.

Фільм «Сон пра Варшаву» быў створаны ў 2014 годзе, у 10-ую гадавіну сьмерці легендарнага артыста, які памёр у студзені 2004 года. У фільме выкарыстана шмат раней невядомых архіўных матэрыялаў, якія праліваюць новае сьвятло на жыцьцё Чэслава Немэна. Пра гэта маляўніча расказваюць чальцы яго сямʼі, сябры-музыканты, музычныя крытыкі і журналісты – агулам больш за 50 асобаў – і ўсё гэта на фоне культурнай палітыкі Польскай Народнай Рэспублікі, адказнай за зьменлівасьць яго карʼеры ў залежнасьці ад сымпатыі тагачасных уладаў і крытыкі.

Фільм насычаны музыкай Немэна, які па апытаньнях штотыднёвіка «Палітыка» ў 1999 годзе быў абвешчаны Музыкантам Усіх Часоў. Гэта быў чалавек-установа, адзін з нямногіх, хто бесьперапынна ствараў для чатырох пакаленьняў палякаў. Яго творчасьць ня толькі зьяўляецца канонам польскай песьні і вечным натхненьнем для маладых артыстаў, яна ўзьвяла папулярную музыку ў ранг сапраўднага мастацтва і ўрасла ў польскую поп-культуру. Фільм К. Магоўскага пачынаецца са сцэны, калі са стадыёна клюба «Легія Варшава» разносіцца харавы сьпеў заўзятараў: «Я маю таксама, як ты, мой горад, а ў ім: найпрыгажэйшы мой сьвет, найпрыгажэйшыя дні...».Аматары музыканта прыгадаюць сабе яго самыя вядомыя хіты, а старэйшыя гледачы – сваю маладосьць.Фільм дэманструецца на беларускай мове.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт